viasna on patreon

Палітвязня Лукашэвіча асудзілі да 3 гадоў калоніі за спаленне на Магілёўшчыне лялек-чыноўнікаў

2021 2021-06-07T18:33:24+0300 2021-06-07T18:39:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lukashevic_dm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Магілёўскага раёна 7 чэрвеня асудзіў 46-гадовага палітвязня Дзмітрыя Лукашэвіча да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч. 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта). Мужчыну асудзілі за выраб і спаленне лялек, якія адсылаюць да службовых асоб Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і Лукашэнкі. Такі прысуд вынес суддзя Максім Курпачанка, паведамляюць магілёўскія праваабаронцы "Вясны".

Дзмітрый Лукашэвіч
Дзмітрый Лукашэвіч

У самым пачатку працэсу 4 чэрвеня дзяржаўны абвінаваўца хадайнічаў, што працэс прайшоў у закрытым рэжыме, патлумачыўшы, што сведкамі па справе будуць праходзіць людзі, якія замяшаныя ў іншым эпізодзе «справы лялек». Суддзя задаволіў хадайніцтва – пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, мужчыну прызналі вінаватым у вырабе і спаленні лялек, якія адсылаюць да службовых асобаў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і Лукашэнкі. Як да гэтага стала вядома ад адной з фігурантак справы, якая пакінула Беларусь, Лукашэвічу ставілі ў віну спаленне лялек у пустэльным месцы паміж Магілёвам і вёскай Гаі.

Магілёўца з 2 сакавіка ўтрымлівалі пад вартай. Праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі яго палітвязнем.

Нагадаем, што трое іншых фігурантаў "справы лялек" па першым эпізодзе – палітвязні Сяргей Скок, Максім Сяргеенка і Вольга Клімкова – асуджаныя да 3-3,5 гадоў калоніі.

Ад 3 да 3,5 гадоў калоніі атрымалі трое магілёўцаў за "павешаных" лялек з асобамі чыноўнікаў

У судзе Круглянскага раёна (Магілёўская вобласць) 19 красавіка абвясцілі прысуд магілёўцам Сяргею Скоку, Вользе Клімковай і Максіму Сяргеенку, абвінавачаным у злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса) і абразе прэзідэнта (арт. 368 КК). Суддзя Дзмітрый Сасноўскі прысудзіў Клімковай і Скоку па 3,5 гады, Сяргеенку – 3 гады калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства