Ад 2 гадоў "хіміі" да 8 гадоў калоніі. У Бабруйску вынеслі прысуд па справе аб падпале "Табакеркі"
У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 7 чэрвеня агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхароў горада Аляксандра Назаровіча, Аляксандра Мар'ясава, Аляксандра Гаўрылава і Віталя Васілевіча.
Нагадаем, мужчын вінавацілі па шэрагу артыкулаў за дзеянні ў кастрычніку 2020 года: спыненне таварнага цягніка (ч. 1 арт. 342 КК), нанясенне чырвоных палос на трох белых рэкламных лайтбоксах (арт. 341 КК), пракол колаў у аўтамабіля супрацоўніка міліцыі (ч. 3 арт. 339 КК), падпал "Табакеркі" (ч. 3 арт. 218 КК), а таксама за неданясенне аб дакладна вядомым цяжкім ці асабліва цяжкім злачынстве (ч. 2 арт. 406) і дзеянні з прадметамі на аснове выкарыстання гаручых рэчываў (ч. 2 арт. 295-3).
Усе чацвёра абвінавачаныя тлумачылі свае дзеянні пратэстам супраць сітуацыі ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, а менавіта беспадстаўных затрыманняў і катаванняў людзей з боку сілавікоў.
У судзе фігуранты справы заявілі, што раскайваюцца ў тым, што здзейснілі. Таксама яны распавялі, што пасля затрымання і дастаўкі ва УУС ноччу 10 кастрычніка іх збівалі некалькі гадзін, прымушаючы зрабіць прызнанні на відэакамеру.
На папярэднім пасяджэнні дзяржабвінаваўца Наталля Лосева запрасіла пазбаўленне волі для Аляксандра Назаровіча тэрмінам на 9 гадоў ва ўмовах узмоцненнага рэжыму тэрмінам, для Аляксандра Мар'ясава і Віталя Васілевіча - на 8 гадоў ва ўмовах узмоцненнага рэжыму, а для Аляксандра Гаўрылава - на 2 гады ва ўмовах агульнага рэжыму.
7 чэрвеня суддзя Дзмітрый Крэнжыеўскі агучыў прысуд.
Абвінавачанаму Аляксандру Назаровічу прызначыць пакаранне па:
- ч. 2 арт. 339 КК – пазбаўленне волі на тэрмін 2 гады
- ч. 3 арт. 339 КК – пазбаўленне волі на тэрмін 4 гады
- ч. 1 арт. 342 КК – пазбаўленне волі на тэрмін 1 год
- ч. 6 арт. 16 арт. 341 КК– арышт на тэрмін 1 месяц
- ч. 2 арт. 295-3 КК – пазбаўленне волі на тэрмін 3 гады
- ч. 1 арт. 14 ч. 3 арт. 218 КК – пазбаўленне волі на тэрмін 8 гадоў
Канчаткова прызначыць Аляксандру Назаровічу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Таксама канфіскаваць яго аўтамабіль Opel Astra.
Абвінавачаным Віталю Васілевічу і Аляксандру Мар'ясаву прызначыць пакаранне па:
- ч. 1 арт. 342 КК – пазбаўленне волі на тэрмін 1 год
- ч. 6 арт. 16 арт. 341 КК– арышт на тэрмін 1 месяц
- ч. 2 арт. 295-3 КК – пазбаўленне волі на тэрмін 3 гады
- ч. 3 арт. 339 КК – пазбаўленне волі на тэрмін 3 гады і 6 месяцаў
- ч. 1 арт. 14 ч. 3 арт. 218 КК – пазбаўленне волі на тэрмін 7 гадоў і 6 месяцаў
Канчаткова прызначыць Віталю Васілевічу і Аляксандру Мар'ясаву пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў і 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Абвінавачанаму Аляксандру Гаўрылаву прызначыць пакаранне па:
- ч. 2 арт. 406 КК – абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ на тэрмін 1 год
- арт. 341 КК – арышт на тэрмін 2 месяцы
- ч. 2 арт. 339 КК – абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ на тэрмін 2 гады
Канчаткова прызначыць Аляксандру Гаўрылаву пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады.
У Бабруйску судзяць чацвярых мужчын за падпал "Табакеркі", спыненне таварнага цягніка і прабітыя колы ў аўтамабіля