viasna on patreon

Новыя затрыманні і крымінальныя справы. Хроніка пераследу за 7-8 чэрвеня

2021 2021-06-08T18:59:29+0300 2021-06-08T19:10:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dobrysh_zatr.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Гомель

Телеграм-канал МУС паведамляе, што ў Гомелі завялі крымінальную справу за зняцце чырвона-зялёнага сцяга і замену яго на чырвона-белы парасон. Ініцыятар адбыўся пятага чэрвеня. МУС паведамляе, што двух мужчын (35 і 37 гадоў) затрымалі. Распачатая крымінальная справа па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса (Здзек над дзяржаўным сцягам).

sprava_stiag.png
Адзін з фігурантаў крымінальнай справы

Гомельская пракуратура распачала новыя крымінальныя справы за распаўсюд інфармацыі пра суддзяў, паведамляе "Флагшток" са спасылкай на пракуратуру вобласці. Справы распачатыя па фактах незаконнага распаўсюджвання інфармацыі аб прыватным жыцці шасці суддзяў раённых судоў Гомеля і намесніка старшыні раённага суду, што пацягнула прычыненне шкоды іх правам і законным інтарэсам. Справы кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 179 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Добруш

Таксама, па паведамленні МУС, быў затрыманы 22-гадовы жыхар Добрушскага раёна па крымінальным артыкуле аб абразе прэзідэнта (арт. 368 КК РБ).

"Улетку мінулага года малады чалавек напісаў і выканаў песню, тэкст якой утрымлівае абразы ў адрас кіраўніка дзяржавы. Трэк быў распаўсюджаны ў сацсетках і на музычных інтэрнэт-платформах, у выніку чаго атрымаў шырокую агалоску", - паведамляе МУС.

dobrysh_zatr.png
Затрыманы жыхар Добруша. Скрыншот з відэа МУС

Жлобін

У Жлобіне працягваюцца затрыманні па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ), па падзеях жніўня 2020 года. Стала вядома пра затрыманне 57-гадовага Пятра Канстанцінава і 31-гадовага Сяргея Якуба. Іх змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Раней былі затрыманыя Мікіта Круглік (вызвалены праз 72 гадзіны), Ян Сцяценка, Мікалай Ісаенка. Таксама праваабаронцам вядома пра затрыманне Уладзіміра Жука (былога міліцыянта). Паведамляецца, што ён знаходзіцца ў Гомельскім СІЗА, аднак па якой менавіта крымінальнай справе - невядома.

Таксама быў затрыманы Юрый Малашкоў па справе аб абразе міліцыянта (арт. 369 КК РБ). У траўні 2020 года ў "Аднакласніках" выклалі асабістыя звесткі ўчастковага з Бабруйска. Пад постам з'явіліся абразлівыя каментары, адзін з якіх належаў Малашкову, пішуць "Сильные новости".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства