viasna on patreon

Паліну Шарэнда-Панасюк асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі

2021 2021-06-09T11:10:42+0300 2023-03-21T12:16:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sharenda-panasiuk_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паліна Шарэнда-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк

Дзявятага чэрвеня у судзе Маскоўскага раёна Брэста вынесены прысуд Паліне Шарэнда-Панасюк, актывістцы Еўрапейскай Беларусі. Суддзя Брэган прызначыў жанчыне пакаранне, якое запрасіў пракурор Павел Крупеньчык: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама суддзя пастанавіў задаволіць тры пазовы (на суму дзве тысячы рублёў, адну тысячу рублёў і паўтары тысячы рублёў).

Яе прызналі вінаватай паводле арт. 364 ККарт. 368 КК і арт. 369 КК.

Паліна Шарэнда-Панасюк адмовілася даваць паказанні як у судзе, так і падчас следства. Прытым яна яшчэ раз падкрэсліла, што не лічыць судом тое, што сёння адбывалася ў залі суда.

Паліна Шарэнда-Панасюк: «Гэта не абвінавачванне, гэта палітычна матываваны пераслед»

Сёмага чэрвеня у судзе Маскоўскага раёна Брэста пачаўся працэс па справе Паліны Шарэнда-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк у апошнім слове сказала наступнае:

"Падчас карнага рэйду па маёй кватэры быў скрадзены дзіцячы дрон: падарунак на Новы год майму старэйшаму сыну: я не пачула слова "дрон" у пералічэнні захопленай маёмасці.

Я хачу выказаць захапленне і прынесці прабачэнні свайму адвакату, праз тое, што ён, юрыдычна пісьменны і прыстойны чалавек, вымушаны працаваць з такой справай. Гэта маразм, які вы тут разводзіце. Гэта абуральная прафанацыя ўсіх крымінальных артыкулаў, калі сарваная маска кваліфікуецца як крымінальнае злачынства. Наколькі трэба страціць сумленне, каб да такога дайсці?

Паглядзіце, якія тэрміны даюцца палітвязням — нават 18-гадовым дзяўчатам — што азначаюць гэтыя тэрміны? Гэта значыць, што гэтыя людзі, не ў першы раз сфальсіфікаваўшы выбары, думаюць, што дубінкамі яны загналі народ назад. Яны хочуць сядзець на нашай шыі тэрміны, на якія яны пасылаюць людзей у калоніі. Мы гэтае дапусцім? Гэта ні ў якім выпадку нельга дапускаць!

Я ведаю: вы проста гаворачая галава (звяртаючыся да суддзі — заўв.) Крэсла, на якім вы сядзіце, і тое больш сумленнае за вас, спадар Брэган. Тыя прысуды, якія тут абвяшчаюцца, заснаваныя не на сіле закона, а на сіле беззаконня. Усе прысуды падпісаныя і размеркаваныя загадзя. Таму ў сувязі з поўнай нелегітымнасцю ўсіх вашых так званых структур, усе прысуды, у тым ліку, мой, не маюць юрыдычнай сілай, не з'яўляюцца законнымі: я іх не прызнаю".

"Наколькі трэба страціць сумленне, каб да такога дайсці?"

Пракурор запрасіў два гады пазбаўлення волі Паліне Шарэнда-Панасюк

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства