viasna on patreon

Фельдчара з Ліды Алега Краўцова асудзілі на тры гады пазбаўлення волі

2021 2021-06-09T16:16:51+0300 2021-06-09T17:49:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kraucou_aleg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Краўцоў (справа) на сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім 22 красавіка 2020 года. Фота з сайта "Наша Ніва"

Алег Краўцоў (справа) на сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім 22 красавіка 2020 года. Фота з сайта "Наша Ніва"

У судзе Лідскага раёна 9 чэрвеня абвясцілі прысуд былому фельчару хуткай дапамогі і прадаўцу ў "5 элеменце" Алегу Краўцову. Яго вінавацілі ў актыўных дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) і наўмысным прывядзенні ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў злучэння (ч. 1 арт. 309 КК).

Суддзя Максім Філатаў палічыў віну мужчыны даказанай і па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады.

У межах крымінальнай справы Краўцова затрымалі 4 лістапада прама на месцы працы ў "5 элеменце" за тое, што ён нібыта абкручваў дротам рэйкі на чыгунцы, каб заблакаваць рух цягнікоў.

Да гэтага яго затрымлівалі 8 траўня 2020 года прама ў будынку суда, куды ён прыйшоў падтрымаць свайго калегу Паўла Палейчыка. Тады абодва медыка былі асуджаныя да адміністрацыйнага арышту на 7 сутак нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве – сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім.

Затрыманне Алега Краўцова ў судзе
Затрыманне Алега Краўцова ў судзе 8 траўня 2020 года. Фота з сайта "Радыё Свабода"

Гэта былі адныя з першых затрыманняў на пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. Тады салідарныя беларусы за некалькі дзён сабралі для фельчараў з Ліды 20 тысяч рублёў. 

Падтрымаць Алега Аляксандравіча Краўцова можна па адрасе: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірова, 1.

Фэльчар з Ліды, які сядзіць па «рэйкавай справе»: «Мы самі мусім быць пераменамі ў грамадстве!»

Фэльчар хуткай дапамогі з Ліды Алег Краўцоў, які знаходзіцца ў зняволенні ўжо паўгода, напісаў ліст з СІЗА. Ён расказаў пра турэмны побыт, пра тое, што турбуе вязняў і як палегчыць сабе жыццё ў новых умовах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства