viasna on patreon

Жыхара Жлобіна асудзілі на два гады “хіміі”, сям’я можа страціць жытло

2021 2021-06-15T15:59:27+0300 2021-06-16T07:36:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhlobin-sud-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Жлобінскага раёна

Суд Жлобінскага раёна

У судзе Жлобінскага раёна 14 чэрвеня разглядалася крымінальная справа па абвінавачванні Мікалая Лёгкага, які нібыта абразіў супрацоўніка дзяржаўтаінспекцыі  Ганцавічскага РУУС (арт. 369 КК РБ).

Справу разглядала суддзя Ірына Прадун, дзярржабвінаваўца – пракурор Панчык.

Пацярпелы Ігар Вольніч запрасіў таксама кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1 500 рублёў.

З матэрыялаў следства вядома, што 12 ліпеня 2020 года Лёгкі ўбачыў у чаце “Краіна для жыцця” фотаздымак, на якім пацярпелы Вольніч нагой стаў на галаву невядомага чалавека.

Скрыншот з відэа.
Скрыншот з відэа.

Тады Мікалай Лёгкі ў парыве эмоцый напісаў пад здымкам пару зняважлівых слоў. Пад гэтым паведамленнем было вельмі шмат іншых эмацыйных каментароў.

Крымінальную cправу ўзбудзілі 20 красавіка.

На судзе Лёгкі прызнаў сваю віну, было бачна, што чалавек моцна перажывае. Прыносіў пацярпеламу свае прабачэнні.

Мікалай Лёгкі – былы вадалаз, але потым працаваў на БМЗ. Жылі з жонкай і двумя непаўнагадовымі дзецьмі у інтэрнаце БМЗ, але ёсць асцярога, што іх могуць выселіць з інтэрната.

Суд пастанавіў пакараць Мікалая Лёгкага двумя гадамі абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу (“хімія”). Ён таксама павінен аплаціць пацярпеламу  маральную шкоду ў памеры 750 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства