viasna on patreon

Тры гады "хатняй хіміі" — за знаходжанне на праспекце і парушэнне працы "Мінсктранса"

2021 2021-06-16T16:43:28+0300 2021-06-16T16:51:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudovaja--zala-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org

Да трох гадоў "хатняй хіміі" асудзілі Аляксандра Савосціна, якога прызналі вінаватым паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разгледзела суддзя Алена Капцэвіч, бок абвінавачання падтрымала пракурор Кунцэвіч. Перад абвяшчэннем прысуда пракурора змянілі. Савосцін вызвалены ў залі суда. Пазоў Мінсктранса на 21 тысячу 831 рубель 69 капеек вылучаны ў асобную грамадзянскую вытворчасць.

Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што 11 жніўня ён знаходзіўся на праспекце Пераможцаў, ведаючы, што мерапрыемства несанкцыянаванае. Сваімі дзеяннямі ён парушаў грамадскі парадак, не падпарадкаваўся супрацоўнікам, парушыў працу "Мінсктранса".

Што кажа абвінавачаны?

Аляксандр Савосцін цалкам прызнаў віну, пазоў Мінсктранса — часткова. Ён адмовіўся даваць паказанні на судзе.

Падчас папярэдняга следства ён распавёў, што на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года ён прагаласаваў за Святлану Ціханоўскую і быў нязгодны з вынікамі, згодна з якімі перамог Аляксандр Лукашэнка. Таму выйшаў на масавае мерапрыемства. У натоўпе крычалі "Жыве Беларусь" і "Міліцыя з народам"; з боку супрацоўнікаў міліцыі і яго самога не было гвалту, ён не атрымліваў грошы за ўдзел у мерапрыемстве. Таксама Кунцэвіч адзначыў, што не блакаваў рух: дарога ўжо была перакрытая. 

Калі супрацоўнікі міліцыі пайшлі ў атаку, ён стаў у счэпку: навошта, зараз не ведае. На фотаматэрыялах, прадстаўленных ГУБАЗіКам, пазнаў сябе. 

Што кажуць сведкі?

У справе няма сведкаў, акрамя сведак ад МУС: яны на паседжанне не з'явіліся праз "занятасць у сувязі з палітычнай сітуацыяй у краіне". Быў зачытаны пратакол допыту сведкі Міхневіча, кіроўцы ў аэрапорце: ён не бачыў, чым займаўся Савосцін у той дзень.

Cярод матэрыялаў справы — фота счэпкі, у якой абвінавачаны пазнаў сябе, пратаколы вобшукаў, сярод вынутых рэчаў — БЧБ-сцяг, пісталет для трэніровак, зарадка, ноўтбук.

Што казалі ў спрэчках?

Бок абвінавачання падкрэсліў, што Савосцін прызнаў віну, і папрасіў улічыць станоўчыя характарыстыкі абвінавачанага і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на тры гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу: "хатняй хіміі". Меру стрымання змяніць на падпіску аб належных паводзінах.   

Абаронца падкрэсліла, што артыкул, паводле якога абвінавачваецца Савосцін, гучыць досыць сурова і жудасна. Згодна з ім, паказваецца актыўны ўдзел у мерапрыемстве, аднак, мяркуючы па матэрыялах справы, актыўных дзеянняў не было заўважана. Таму, зыходзячы са станоўчых дакументаў, прасіла б прызначыць мінімальны тэрмін: праз немагчымасць Савосціна выплаціць штраф — арышт, абмежаваны адбытым тэрмінам. Паколькі тэрмін утрымання пад вартай ужо перавышае палову запрошанага пракурорам і ёсць шмат змякчальных абставінаў, адвакат прасіла прызначыць пакаранне ў выглядзе шасці месяцаў "хатняй хіміі". Пазоў яна папрасіла пакінуць без разгляду, каб разбірацца з ім у грамадзянскім парадку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства