viasna on patreon

Кідаў кавалкі асфальту ў бусы сілавікоў. Мінчука судзяць за пагрозы гвалтам супрацоўнікам "Алмаза" на "Партызанскім маршы"

2021 2021-06-16T17:53:05+0300 2021-06-23T10:50:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/partizanski_marsh_91.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска за падзеі 18 кастрычніка мінулага года ў Мінску на "Партызанскім маршы" судзяць 53-гадовага Мікалая Дзенісевіча. Мужчыну абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 1 арт. 218 (наўмыснае пашкоджанне маёмасці); арт. 364 (пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Дзенісевічу інкрымінуецца закідванне камянямі, кавалкамі асфальту і іншымі прадметамі на Партызанскім праспекце, 81 службовых транспартаў сілавікоў Mercedes-Benz sprinter, у якіх знаходзіліся супрацоўнікі "Алмаза". Гэтыя дзеянні мужчыны кваліфікавалі як пагрозы прымянення гвалту да сілавікоў і пашкоджанне маёмасці на 5 728 беларускіх рублёў. Пацярпелымі па справе выступаюць 13 супрацоўнікаў "Алмазу", двое з якіх прыйшлі на суд у балаклавах. Дзенісевіч на судзе віну прызнаў у поўным аб'ёме, аднак патлумачыў, што ён зрабіў два сімвалічныя кідкі ў бусы з сілавікамі, якія з'язджалі, каб "прыцягнуць увагу і паказаць узровень свайго абурэння празмерным ужываннем гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў". Справу разглядае суддзя Дзмітрый Лукашэвіч, дзяржабвінавачанне падтрымлівае Валерыя Таратынка. "Вясна" назірае за судовым працэсам і распавядае абставіны гэтай справы.

partizanski_marsh_91.png
"Партызанскі марш"

"Далучыўся да іншых асобаў, якія дэманстравалі пагрозы ў дачыненні да супрацоўнікаў АУС". У чым абвінавачваюць мужчыну?

Мікалая Дзенісевіча адразу затрымалі 23 кастрычніка на 72 гадзіны. Пасля заканчэння тэрміну яго адпусцілі на волю пад падпіску аб нявыездзе. Але 21 красавіка мужчыну зноў затрымалі і заключылі пад варту.

Паводле версіі абвінавачвання, 18 кастрычніка мінулага года з 15:30 да 16:40 каля гатэля "Турыст" на Партызанскім праспекце ў Мінску Дзенісевіч узяў удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак ("Партызанскім маршы"), а менавіта выкрыкванні лозунгаў, гучных воплескаў рукамі, заклікаў іншых грамадзян да такіх дзеянняў, чым учыніў злачынства па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Таксама Дзенісевіча абвінавачваюць па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса за "выказванне пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў". Так, у той жа час каля гасцініцы "Турыст" ён з мэтай перашкодзіць дзейнасці супрацоўнікам органаў унутраных спраў з помсты за выкананне службовай дзейнасці "далучыўся да іншых асоб, якія дэманстравалі пагрозы ў дачыненні да супрацоўнікаў АУС, дзейнічаючы групай асоб з неўстаноўленымі асобамі". Так, Дзенісевіч 18 кастрычніка з 15.30 па 16.40 каля гасцініцы "Турыст" з "іншымі неўстаноўленымі асобамі" каля некалькіх аўтамабіляў Mercedes-Benz sprinter, прыпаркаваных каля дома №81 на Партызанскім праспекце, пагражаў гвалтам супрацоўнікам спецыяльнага падраздзяленне па барацьбе з тэрарызмам МУС «Алмаза» Міранкову, Мікалаеву, Сяргееву, Пятрову, Багрову, Кузняцову, Аляксандраву, Ілюшчанку, Пархоменку, Волкаву, Сідараву, Барысаву, Старавойтаву (верагодна, прозвішчы несапраўдныя, але на судзе гэта агучана не было). Усіх 13 пацярпелых супрацоўнікаў "Алмаза". Па матэрыялах справы, яны ўсе былі задзейнічаны 18 кастрычніка ў ахове грамадскага парадку ў Мінску. Дзенісевіч наблізіўся да службовых транспартных сродкаў супрацоўнікаў "Алмаза" і "здзяйсняў агрэсіўныя выпады і жэсты рукамі, запалохваючы і застрашваючы іх", а таксама здзейсніў не менш за два кідкі неўстаноўленымі прадметамі ў бок спецтранспартаў, у салоне якіх знаходзіліся супрацоўнікі "Алмаза". Па версіі абвінавачвання, такім чынам ён стварыў "пагрозу прымянення гвалту жыцця і здароўю супрацоўнікам "Алмаза", чым перашкаджаў ажыццяўленню іх законнай дзейнасці па ахове грамадскага парадку".

Акрамя гэтага, мужчыну інкрымінуецца ч. 1 арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае пашкоджанне маёмасці). Так, па версіі абвінавачвання, з 15:30 па 16:40 Дзенісевіч з "іншымі неўстаноўленымі асобамі" закідваў бусы сілавікоў рознымі прадметамі: камянямі, кавалкамі асфальту, бутэлькамі. У віну Дзенісевічу ставіцца пашкоджанне шасці аўтамабіляў Mercedes-Benz sprinter, што пацягнула страты ГУП "Аўтагаспадарка МУС" на суму 5 тысяч 728 рублёў (212 базавых велічыняў). Сярод пашкоджанняў бусаў: драпіны, сколы лакафарбавага пакрыцця, лабавога шкла.

Віну Мікалай Дзенісевіч прызнаў па ўсіх артыкулах.

Да суду сума шкоды "вырасла" больш, чым у пяць разоў 

partizanski_marsh_902.png
"Партызанскі Марш"

У судзе плануецца дапытаць усіх пацярпелых супрацоўнікаў "Алмаза" па "меры іх яўкі ў суд". Таксама ў судзе дапыталі прадстаўніка ГУП "Аўтагаспадарка МУС" як грамадзянскага пазоўніка, каб ён абгрунтаваў памер заяўленага пазову.

Інжынер службы эксплуатацыі ГУП "Аўтагаспадарка МУС" распавёў, што па гэтай справе арганізацыя заявіла пазоў на суму 5 тысяч 728 рублёў (212 базавых велічыняў). Што характэрна, першапачатковая сума ўрона была налічаная каля 1000 рублёў, а да суду яна "вырасла" больш, чым у пяць разоў. Прадстаўнік "Аўтагаспадаркі МУС" растлумачыў, што адразу была папярэдняя і арыентыровачная сума, але па факту выйшла ў разы больш.

Мікалай Дзенісевіч пагадзіўся выплаціць налічаную суму матэрыяльнай шкоды. Больш за тое, ягоныя сваякі за дзень да пачатку суду пакрылі суму шкоды ў поўным аб'ёме. Цяпер "Аўтагаспадарка МУС" прэтэнзій да Дзенісевіча не мае.

"Быў абураны грамадска-палітычнай сітуацыяй у краіне". Што кажа на судзе абвінавачаны?

Николай Денисевич в суде. Фото: spring96.org
Мікалай Дзенісевіч ў судзе. Фота: spring96.org

У першы дзень суда, 15 чэрвеня, Мікалай Дзенісевіч віну прызнаў у поўным аб'ёме. Мужчына адразу даў паказанні ў вольнай форме, а потым адказаў на пытанні дзяржаўнай абвінаваўцы. 

“Высокі суд, мне прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 342; ч. 1 арт. 218; арт. 364. Віну я прызнаю ў поўным аб'ёме, ва ўчыненым раскайваюся. Я не з'яўляюся членам палітычных партый альбо арганізацый, якія дамагаюцца палітычных мэтаў, не з'яўляюся адміністратарам або актыўным удзельнікам чатаў або телеграм-каналаў, іншых рэсурсаў палітычнага зместу. Раней актыўнага ўдзелу [у пратэстах] не прымаў.

18 кастрычніка я знаходзіўся каля гасцініцы "Турыст" у Мінску, вырашаў свае бытавыя пытанні. Мы з жонкай хацелі здзейсніць пакупкі каля ўнівермага "Беларусь", куды паехалі на трамваі. Пра тое, што ў дадзеным месцы будзе праходзіць масавае мерапрыемства я не ведаў і прымаць удзел у ім я не планаваў. Мне невядома было, ці ўзгоднена было правядзенне масавага мерапрыемства з уладамі.

Я ўбачыў каля гасцініцы "Турыст" вялікую колькасць людзей, якія выкрыкваюць палітычныя лозунгі і вырашыў да іх далучыцца, паколькі таксама быў абураны грамадска-палітычнай сітуацыяй у краіне, у прыватнасці, прымяненнем гвалту да мірных грамадзян. Я выконваў разам з імі грамадзянскі абавязак, выкрыкваў "Жыве Беларусь!"У маім разуменні гэта азначае, што жадаю ўсім жыхарам Беларусі добрага жыцця і росквіту. Дадзены лозунг заканадаўствам не забаронены.

Пачуўшы стрэлы з боку мікрааўтобусаў Mercedes-Benz sprinter, я вырашыў падысці да іх. Я меркаваў, што дадзеныя аўтамабілі з'яўляюцца службовым транспартам супрацоўнікаў міліцыі, паколькі ўнутры знаходзіліся людзі ў чорнай уніформе. Я спыніўся на адлегласці 15 метраў ад іх, калі падняў з зямлі кавалачак асфальту, змешанага з зямлёй, які ў маіх руках разламаўся на дзве часткі. Затым я зрабіў два кідкі ў бок з'язджаючых аўтамабіляў. Магчыма, я не трапіў у іх, паколькі я не чуў характэрных гукаў і не бачыў пашкоджанняў карпусоў мікрааўтобусаў. Асфальт крышыўся ў мяне ў руках.

Я пачуў патрабаванне пакінуць масавы збор людзей праз гучнагаварыцель. У сувязі з чым вырашыў пайсці дадому, аднак зрабіў гэта не адразу, паколькі быў абураны падзеямі, якія адбываюцца. Я зрабіў гэта [кідкі кускамі асфальта] сімвалічна з мэтай прыцягнуць увагу і паказаць узровень свайго абурэння празмерным ужываннем гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў. Мяркую, што сваімі дзеяннямі я не мог істотна прычыніць якую-небудзь шкоду маёмасці супрацоўнікаў міліцыі.

Намераў прымяніць гвалт да супрацоўнікаў міліцыі, запалохаць іх, пашкодзіць аўтамабілі ў мяне не было. Мае дзеянні былі накіраваныя непасрэдна на маё выказванне стаўлення да грамадска-палітычнай сітуацыі, якая склалася ў краіне, а не на запалохванне супрацоўнікаў міліцыі, прычынення ім шкоды.

Усе інкрымінаваныя мне дзеянні я здзяйсняў за адзін раз у адным месцы каля гасцініцы "Турыст" з 15:00 да 17:00. Я рабіў усё аднаасобна і самастойна, ніякіх указанняў, інструкцый, саветаў я не атрымліваў. За свае дзеянні я не атрымліваў ні ад каго грашовага ці іншага матэрыяльнага ўзнагароджання. Ні ў якіх іншых акцыях пратэсту я не браў удзел, я апынуўся там чыста выпадкова. Іншых грамадзян я не заклікаў да парушэння грамадскага парадку і ўжывання гвалту. Я раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

У цяперашні час я ўсвядоміў супрацьпраўнасць сваіх дзеянняў і шчыра раскайваюся ў зробленым. Мяркую, што мае паводзіны не прынесла ніякай небяспекі для грамадства. Я вельмі шкадую, што так здарылася.

Высокі суд, я вельмі прашу, прызначыць мне пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі".

Што кажуць пацярпелыя супрацоўнікі "Алмаза"?

partizanski_marsh_90.png
"Партызанскі марш"

16 чэрвеня на судзе былі дапытаныя два пацярпелыя супрацоўнікі "Алмаза" Мікалай Нікалаеў і Андрэй Міранкоў (верагодна, прозвішчы несапраўдныя, але на судзе гэта агучана не было).На судзе паказанні яны давалі ў балаклавах. Па іх словах, ніхто з сілавікоў не атрымаў тады цялесных пашкоджанняў. Абодва не заяўлялі матэрыяльных і маральных патрабаванняў.

Нікалаеў на судзе сказаў, што 18 кастрычніка пратэстоўцаў на Маршы былі тысячы, таму ўспрымаў пагрозу прымянення гвалту з боку натоўпу як рэальную.

Суд вывучае пісьмовыя матэрыялы справы і пераходзіць да даследавання відэадоказаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства