viasna on patreon

“Міліцыя не павінна так біць дубінкай людзей”. Прысуд у Асіповічах за знявагу падпалкоўніка міліцыі

2021 2021-06-17T10:08:27+0300 2021-06-17T10:57:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/asipovichy-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Асіповічскага раёна

Суд Асіповічскага раёна

У судзе Асіповіцкага раёна 16 чэрвеня вынесены прысуд па крымінальнай справе за абразу супрацоўніка міліцыі (арт. 369 КК РБ). На лаве падсудных – жыхар аграгарадка Лапіч Генадзь Казючыц.

Справу разглядала суддзя Таццяна Сакратарова, дзяржабвінаваўца - Святлана Андрыеўская.

Пацярпелы супрацоўнік міліцыі Цімур Пахоменка сам звярнуўся ў суд Асіповічскага раёна з наступнай іскавай заявай:

“9 лістапада, знаходзячыся ў неўстаноўленым месцы, з дапамогай інтэрнэт-мэсэнджара Тэлеграм у сувязі з выкананнем мною службовых абавязкаў, Генадзь Казючыц размясціў у агульным доступе для іншых карыстальнікаў інфармацыю, якая не адпавядае рэчаіснасці і ганіць мае гонар і годнасць. Супрацьпраўнымі дзеяннямі мне былі нанесеныя пакуты і маральная шкода, якія выявіліся ў агульнадаступнасці фраз і выразаў, якія сталі вядомыя маім сябрам і знаёмым, сваякам. У сувязі з чым я адчуваю пачуццё сораму, парушэнне сну, што безумоўна адбівалася на маёй службовай дзейнасці, сістэматычнае знаходжанне ў прыгнечаным стане з-за ўбачанага і прачытанага. Названыя абставіны глыбока перажывалі мае блізкія і сваякі. Кампенсацыю маральнай шкоды я ацэньваю ў суму 5.000 рублёў.”

Абвінавачаны Казючыц віну прызнаў, пазоў прызнае часткова. На суму каля тысячы рублёў, паколькі не мае працы.

Згодна з абвінавачаннем,  Казючыц Генадзь, маючы намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады - начальніка аддзела аховы правапарадку міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Ленінскага раёна Магілёва падпалкоўніка міліцыі Пахоменка, з мэтай падрыву аўтарытэту дзяржаўнай улады ў прыніжэнні гонару і годнасці, у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў публічна абразіў яго пры наступных абставінах. Так, 9 лістапада 2020, знаходзячыся па месцы свайго жыхарства, з дапамогай мабільнага тэлефона ў раней апублікаваным у групе "Народны прысуд" сацыяльнай сеткі Фэйсбук надпісу, зрабіў каментар  з абразамі, якія змяшчаюць негатыўную ацэнку ў адрас Пахоменка.

Тым самым публічна ў непрыстойнай форме абразіў, прынізіўшы гонар і годнасць у сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў.

Генадзь Казючыц працаваў трэнерам-выкладчыкам ДЮСШ ў Асіповічах, але пасля затрымання і паказу яго па тэлевізары, быў звольнены з працы. Мае дзяцей.

Тлумачыць, што  ў сацыяльнай сетцы ўбачыў відэа, на якім супрацоўнікі міліцыі праходзіць каля затрыманых людзей, якія стаялі каля сценкі і збівае іх дубінкай.

- Міліцыя не павінна так біць проста дубінкай”, - кажа Казючыц.

- Вам асабіста вядомыя такія факты? – пытаецца суддзя.

- Там было ўсё відаць.

- Што там было відаць?

- Там чалавека збівалі. Нельга так.

Пацярпелы Пахоменка ў судзе блытаецца з месцам і часам размяшчэння каментару і кажа, што было шмат абразаў і негатыўных каментароў.

Дарэчы, Пахоменка з'яўляецца пацярпелым па парадку 10 крымінальных спраў.

Дзякуючы гэтым каментарам ён стаў практычна медыйнай асобай. Непрыемна яму чытаць і чуць ад родных і знаёмых словы аб тым, кім цябе лічаць.

З большасцю сяброў і знаёмых спыніў зносіны ў сувязі з гэтым.

Некаторыя каментары былі пра фізічнай пагрозе і ліквідацыі. Быў вымушаны адправіць дзіця ў іншае дзяржава на вучобу.

Кожны дзень пазнаюць у горадзе.

Пастанова суда: два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”).

Таксама прызнаць кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1 000 рублёў і 87 рублёў судовых выдаткаў. Тэлефоны пакінуць пад арыштам да пагашэння прызначаных сум.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства