Палітвязня Уладзіміра Няронскага ў калоніі пазбавілі перадач да жніўня
Палітзняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага, асуджанага да трох гадоў пазбаўлення волі, у папраўчай калоніі №15 на Магілёўшчыне пазбавілі прадуктовых перадач да 4 жніўня. Пра гэта "Вясне" паведаміла ягоная жонка Марына. Прычына дысцыплінарнага спагнання — невядомая, але жонка мяркуе, што гэта звязана з тым, што Уладзімір асуджаны па "палітычнай" справе.
Як распавяла Марына, яна дазналася пра забарону на перадачы 16 чэрвеня, калі ўжо прыехала з 50-грамовай перадачай у Вейна, дзе знаходзіцца калонія №15. На наступны дзень прыйшоў ліст ад Уладзіміра, дзе ён сам і паведаміў гэта.
"Але не забароненыя бандэролі, лісты, можна класці грошы на рахунак", — кажа Марына.
Уладзімір Няронскі ужо працуе ў калоніі. Па словах Марыны, яны з адвакатам рыхтуюць наглядную скаргу на прысуд Лагойскага раёна, якім палітвязня асудзілі да 3 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама Уладзімір вельмі ўзрадаваўся навіне пра змены ў Крымінальны кодэкс, згодна з якімі яму будзе пералічаны тэрмін адбыцця пакарання. У СІЗА палітвязень утрымліваўся восемь месяцаў, то бок большую частку пакарання ён ужо адбыў.
Па інфармацыі праваабаронцаў, многіх палітвязняў пазбаўляюць перадач, як толькі яны прыбываюць у месцы адбыцця пакарання. Прычына — «палітычны» артыкул, па якім чалавека асудзілі да пазбаўлення волі. Адміністрацыя калоніі выкарыстоўвае гэта як дадатковы спосаб ціску на палітвязня.
Нагадаем, 2 лютага суд Лагойскага раёна асудзіў палітычнага зняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Судзя Аляксандр Рыбакоў прызнаў Няронскага вінаватым па двум артыкулам Крымінальнага кодэкса: арт. 369 і ч. 1 арт. 342. Палітвязня абвінавацілі ў закліках у сваіх роліках "Слуцк для жизни" да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак у Слуцку, Мазыры, Брэсце, Бабруйску, Магілёве. Суд прызнаў, што рабіў ён гэта ў змове з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і палітыкам Мікалаем Статкевічам. Таксама Няронскі прызнаны вінаватым у публічнай абразе ў яго роліку на ютуб-канале старшыні Слуцкага райвыканкама Андрэя Янчэўскага.
Адрас для лістоў: Уладзіміру Уладзіміравічу Няронскаму |
Храналогія суда над Уладзімірам Няронскім:
Да трох гадоў калоніі асудзілі аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага
Абаронца Няронскага: Амаль за восем месяцаў следства так і не здабыла доказаў яго віны па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса
"Чалавек выказвае меркаванне, а вы кажаце: "Паверыўшы ў сваю беспакаранасць". Апошняе слова Няронскага ў судзе
Пракурор запрасіў для Уладзіміра Няронскага 3 гады "калоніі"
Суд над палітвязнем Няронскім: Агучаны матэрыялы СМІ, якія нібы падцвярджваюць, што ў Беларусі былі дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак
"Што вы зрабілі, калі я сядзеў у турме, — людзей забілі!" Трэці дзень суда на палітвязнем Няронскім
Суд над палітзняволеным блогерам "Слуцка для жизни" Уладзімірам Няронскім працягваецца
Першы суд па “справе Ціханоўскага”. У Лагойску судзяць палітвязня Уладзіміра Няронскага