viasna on patreon

Хроніка пераследу 22 чэрвеня Дапоўнена

2021 2021-06-22T17:07:29+0300 2021-06-22T23:15:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kalesnikava-2020-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22 чэрвеня працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію у тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Атоліне затрыманы 31-гадовы Сяргей Караткевіч. Таксама паведамляецца пра затрыманне ў Мінску 27-гадовай Наталлі Панкінай. Прычыны іх затрымання пакуль невядомыя.


Палітзняволеная грамадзянка Швейцарыі Наталля Хершэ, асуджаная за сарваную балаклаву, ужо паўтара месяца ў ШІЗА.

Наталья Хершэ на судзе 7 снежня

У штрафны ізалятар Наталлю змяшчалі з 6 па 23 траўня, а таксама з 24 траўня па 3 чэрвеня. Пасля чатыры дні жанчына правяла ў медсанчастцы, а з 8 чэрвеня яе зноў адправілі ў штрафны ізалятар. Цяпер яна часова пазбаўленая права на званкі і лісты, піша @nashaniva.

Адзінае, што брат Генадзь атрымаў за гэты час, — тэлеграма. Наталля пісала, што ёй далі кароткі бальнічны, скардзілася на боль пальцаў рук і ног, тэмпературу 37,3.

Дакладнай прычыны трымання яе ў ШІЗА Генадзь не ведае, але мяркуе, што Наталлю маглі перавесці з пашыву грамадзянскага адзення і мяхоў на вытворчасць формы для сілавікоў, а яна збіралася адмовіцца гэта рабіць.


Фільм "Лукашэнка. Залатое дно" ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.


Палітзняволенаму зузаснавальніку KYKY Сашу Васілевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 27 жніўня, а праверку ў кампаніі — да 18 кастрычніка. 

Аляксандр Васілевіч. Фота: Наша Ніва.

Пра гэта распавяла яго жонка Надзя Зелянкова і перадала ад палітвязня паведамленне:

«Душнае, спякотнае і гарачае прывітанне. Тут мала што ведаеш і разумееш, але ведаю дакладна, што сяброў у мяне і добрых людзей вакол значна больш, чым я думаў і мог чакаць.

Усім вялікі дзякуй. Я вас вельмі люблю і цаню. Гэта прыносіць цяпло ў маё сэрца, хоць у СІЗА і так горача)))».


Супрацоўнікі адной з найбуйнейшых пляцовак інтэрнэт-гандлю Беларусі 21vek.bу паведамілі аб раптоўным візіце сілавікоў. Адбываецца ператрус, у людзей забралі тэлефоны, піша "Радыё Свабода". Пра прычыны зацікаўленасці сілавікоў кампаніяй пакуль невядома.

21vek.by.jpeg
Ілюстрацыйнае фота

У офісе онлайн-гіпермаркету расказалі парталу Onliner, што перакрытыя некалькі паверхаў. Многія кантакты перасталі выходзіць на сувязь. Паводле папярэдніх звестак, затрыманы адзін з сузаснавальнікаў інтэрнэт-крамы Павал Матусевіч.

Заснавальнік інтэрнэт-крамы 21vek.bу Сяргей Вайніловіч таксама можа быць затрыманы. Як паведамілі Onliner, яго забралі з загараднага дома.

Як стала вядома «Нашай Ніве», Дэпартамэнт фінансавых расследаванняў працуе на складзе і ў офісе кампаніі «Трыявіст» (інтэрнэт-крама «21 век»).


Таксама па інфармацыі Onliner, сілавікі прыйшлі і ў "Юркас". Пра гэта парталу паведаміў работнік арганізацыі. Мужчына распавёў, што заснавальніка кампаніі Дзмітрыя Юркевіча павезлі.

«Прыехалі ў масках, камеры заклеілі, забралі тэлефоны. Не магу сказаць, хто гэта быў. Зараз ўнутры зачынена шмат людзей, пакуль не выпускаюць. Інфармацыя толькі паміж тымі ходзіць, каго ў офісе не было ў той момант. Кажуць, заснавальніка нашага ўжо павезлі».

Супрацоўнікі 21vek.by расказалі TUT.by, што ў галаўны офіс кампаніі прыходзілі супрацоўнікі КДБ, якія да вечара праводзілі там ператрус і канфіскавалі дакументы. Увесь гэты час каля 250 работнікаў заставаліся без сродкаў сувязі.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства