viasna on patreon

Затрыманні раварыстаў у Мінску, выклікі ў СК былых супрацоўнікаў АНТ. Хроніка пераследу 26 чэрвеня

2021 2021-06-27T02:16:54+0300 2021-06-27T02:17:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/triatlon_minsk.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26 чэрвеня працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з кватэр, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, працягваецца ціск на палітвязняў. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Падчас спаборніцтваў па трыатлоне, якія 26 чэрвеня праходзілі ў Мінску, былі затрыманыя трое раварыстаў. У сацыяльных сетках і месенджерах пасля старту сталі з'яўляцца відэа, на якіх бачна, як пасля гукавога сігналу даішнікаў, сілавікі, расстаўленыя па шляху руху спартсменаў, спынялі мужчын на ровары і адводзілі ў міліцэйскія бусы, піша "Наша Ніва". 

Адзін з затрыманых - Аляксандр Кліменкаў. Жонка мужчыны паведаміла TUT.BY, што яе муж раней не прыцягваўся да адказнасці па адміністрацыйных артыкулах. На іншым відэа бачна, як падчас спынення раварыста міліцыяй ён падае. 

Пазней прэс-служба сталічнай міліцыі пацвердзіла, што затрымалі траіх спартсменаў, свае дзеянні сілавікі патлумачылі так: маўляў, спартсмены «дэманстратыўна выкрыквалі лозунгі пратэснага толку». Мужчын пакінулі ў ІЧУ на Акрэсціна да суда.

Экс-супрацоўнікаў дзяржтэлеканала АНТ, якія страйкавалі падчас пратэстаў, выклікаюць на допыты ў СК

Адразу некалькі былых работнікаў тэлеканала АНТ паведамілі TUT.BY, што баставаўшых і звольненых падчас пратэстаў супрацоўнікаў выклікаюць у Следчы камітэт. Па іх словах, 24 і 25 чэрвеня на мабільныя тэлефоны экс-супрацоўнікаў ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" пачалі тэлефанаваць следчыя, запрашаючы на допыты ў якасці сведак па неназванай крымінальнай справе. Некаторыя таксама атрымалі позвы ў СК па пошце. Усяго вядома аб прыкладна двух дзясятках выклікаў у Следчы камітэт. Некаторыя экс-супрацоўнікі ўжо былі на допытах, з іх узялі падпіску аб неразгалошанні.

Былая спецкар АНТ Наталля Максімава (Казей) мяркуе, што выклікі на допыт звязаныя з страйкам, зладжанай супрацоўнікамі канала мінулым летам — работнікаў, якія звольніліся ў той жа перыяд, не ўдзельнічаючы ў страйку, на допыты пакуль не выклікалі.

Паводле прыкладных ацэнак экс-супрацоўнікаў АНТ, пасля 9 жніўня з канала сышло каля 80 чалавек (у тым ліку тых, хто супрацоўнічаў з ім пазаштатна). Улічваючы, што ўсяго на канале працавала менш за 300 чалавек, звольніўся прыкладна кожны трэці. Былыя работнікі АНТ сцвярджаюць, што заявы на звальненне напісала большасць журналістаў.

ont_protest.jpg
Фота TUT.BY

Гродна

У Гродне быў затрыманы анестэзіёлаг аддзялення рэнтгенэндаваскулярнай хірургіі гродзенскага кардыялагічнага цэнтра Д. Ушкевіч. Папярэдне, прычынай затрымання была «Пагоня» на балконе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства