Баранавічы: год “хіміі” за сарваны з будынка дзяржаўны сцяг
Судом Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 28 чэрвеня разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да Сяргея Муравейкі, 1989 года нараджэння, за здзек над дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь (арт. 370 КК РБ).
Справу разглядала суддзя Юльяна Шчэрба.
Па інфармацыі Вярхоўнага суда, абвінавачаны Муравейка, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, 24 траўня 2021 года сарваў дзяржаўны сцяг, замацаваны ля ўваходу ў будынак Баранавіцкага гарадскога ЖКГ, зламаўшы пры гэтым дрэўка сцяга.
У судовым пасяджэнні Муравейка віну ў здзяйсненні злачынства прызнаў цалкам.
Змякчальнымі абставінамі суд прызнаў чыстасардэчнае раскаянне ў здзейсненым злачынстве, абцяжваючай адказнасць акалічнасцю, - здзяйсненне злачынства асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення.
У судовых спрэчках дзяржаўным абвінаваўцам суду была выказана прапанова аб прызначэнні Сяргею Муравейку пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год.
Суд прызнаў Муравейку вінаватым у здзеку над дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь і на падставе арт. 370 КК прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін адзін год.