viasna on patreon

Закрыццё карпункта "Еўрарадыё", праблемы са здароўем у Кастусёва. Пераслед за пятага ліпеня Дапоўнена

2021 2021-07-05T16:08:43+0300 2021-07-05T21:15:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ryhor-kastusiou-21.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Пятага ліпеня працягваюць заводзіць новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію у тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

У Беларусі закрываюць карэспандэнцкі пункт «Еўрарадыё». Гэта вынікае з пастановы ад 05.07.2021, зарэгістраванай у рэестры Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала Беларусі. Нагадаем, у жніўні 2020 года ў Беларусі заблакавалі доступ да сайта «Еўрарадыё», а журналістам СМІ не падоўжылі тэрміны дзеяння акрэдытацыі.


Затрыманага старшыню партыі БНФ Рыгора Кастусёва перавялі з СІЗА КДБ ў турэмны шпіталь — у яго праблемы з сэрцам і ацёкі. Як паведаміла дачка Кастусёва, палітык у дадзены момант знаходзіцца ў медычным аддзяленні СІЗА МУС на вуліцы Валадарскага. Пра перавод Рыгора Кастусёва ў іншае СІЗА дачка даведалася сёньня, калі ў яе не прынялі перадачу для зьняволенага ў СІЗА КДБ ("Амерыканка"). 

Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка ў Шклове па крымінальнай справе «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».

Рыгор Кастусёў
Рыгор Кастусёў

Затрыманых па «справе TUT.ВY» галоўную бухгалтарку Анжэлу Асад, мэнэджэра Андрэя Аўдзеева і дырэктарку RocketData Дар'ю Данілаву перавялі са следчага ізалятара КДБ у СІЗА №1 на Валадарскага. Цяпер больш за 10 чалавек, якія праходзяць па «справе TUT.ВY», знаходзяцца за кратамі, паведамляе @tutby_official.

Нагадаем, супраць TUT.ВY была ўзбуджаная крымінальная справа аб «ўхіленні ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры» (арт. 243 Крымінальнага кодэксу). Паводле афіцыйнай версіі нібыта была атрымана выручка, не абумоўленая дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій.

assad_danilava_audzeeu.jpg
Анжэла Асад, Дар'я Данілава, Андрэй Аўдзееў

Генпракуратура Беларусі просіць Расію выдаць спявачку Анжаліку Агурбаш, абвінавачваную на радзіме па двух крымінальных артыкулах, піша "Медыязона" са спасылкай на тэлеграм-канал ведамства.

Паводле версіі абвінавачвання, са жніўня 2020 года Анжаліка Агурбаш "як самастойна, так і ў групе з неўстаноўленымі асобамі размяшчала ў Інтэрнэце звесткі, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці". Акрамя гэтага, спявачка "ў групе з неўстаноўленымі асобамі таксама апублікавала ў Інтэрнэце звесткі, якія змяшчаюць абразы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, злучаныя з абвінавачваннем яго ў здзяйсненні асабліва цяжкіх злачынстваў". У дачыненні да Агурбаш у Беларусі санкцыянаваная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

2 ліпеня стала вядома, што супраць спявачкі Анжалікі Агурбаш распачалі крымінальную справу паводле артыкулаў аб распальванні варожасці (Частка 3 артыкула 130 КК) і абразе Аляксандра Лукашэнкі (Частка 2 артыкула 368 КК).

agurbash.jpg
Анжаліка Агурбаш

Беразіно

Да актывіста Паўла Вінаградава, які жыве ў Беразіно, у дом прышлі з аглядам. Пра гэта ён паведаміў у сваім Facebook. Пасля агляду Паўла затрымалі і даставілі ў мясцовы ІЧУ. Яго будуць судзіць паводле арт 24.23 КаАП (заклікі да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства) за пост ў Facebook, размешчаны 8 траўня.

Будзе дапоўнена

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства