viasna on patreon

Стэфановіч: "Мы, як і раней, патрабуем ад уладаў неадкладнага вызвалення Вікатара Бабарыкі"

2021 2021-07-06T10:28:46+0300 2021-07-06T10:44:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/valentin_stefanovich_20201004_bur_tutby_phsl-8581-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шостага ліпеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска быў абвешчаны прысуд палітычнаму зняволенаму экс-банкіру, былому кандыдату на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктару Бабарыку. Яго прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК) і ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2 арт. 235 КК) і пакаралі 14 гадамі зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама Бабарыку пазбавілі права займаць кіруючыя пасады.

14 гадоў калоніі — агучылі прысуд палітзняволенаму экс-банкіру Віктару Бабарыку

Віктар Бабарыка віну не прызнаў. Пакаранне абскарджванню не падлягае.рысуд палітзняволенаму экс-банкіру Віктару Бабарыку

Сябра Рады Праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч выказаў пазіцыю арганізацыі наконт агучана прысуду:

"Следства і суд па дадзенай справе адбываліся з грубейшымі парушэннямі прынцыпаў справядлівага судовага разбіральніцтва. Гэты несправядлівы і жорсткі прысуд яшчэ больш замацаваў нашую перакананасць у выключна палітычна матываным пераследзе Віктара Бабарыкі.

Сутнасць  крымінальнай справы Віктара Бабарыкі – пераслед за рэалізацыю права на кіраванне сваёй краінай праз удзел у свабодных і дэмакратычных выбарах, якія праводзяцца на рэгулярнай аснове.  

Мы, як і раней, патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладнага вызвалення Вікатара Бабарыкі, сябраў ягонай ініцыятыўнай групы і выбарчага штаба".

«Справа аб паразе ў правах Віктара Бабарыкі»

Прамова адваката палітвязня Наталлі Мацкевіч, з якой можна зрабіць вычарпальныя высновы аб тым, пра што на працягу апошняга года павінна была літаральна маўчаць абарона Віктара Бабарыкі ў сувязі з падпіскай адвакатаў аб неразгалашэнні матэрыялаў крымінальнай справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства