viasna on patreon

Палітычны пераслед у Беларусі: хроніка за 6 ліпеня Дапоўнена

2021 2021-07-06T13:51:54+0300 2021-07-07T08:47:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babaryka-autazak.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Шостага ліпеня працягваюць заводзіць новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію у тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Каля будынка суда Маскоўскага раёна, дзе сёння абвясцілі прысуд Віктару Бабарыку і іншым фігурантам па "справе Белгазпрамбанка", затрымалі як мінімум дваіх чалавек, паведамляюць праваабаронцы. Іх схапілі амапаўцы і адвялі ў шэры бус. Прозвішчы затрыманых высвятляюцца.


Міністэрства юстыцыі пачало пазапланавую праверку адпаведнасці дзейнасці ГА «Экадом» патрабаванням заканадаўства. У тэрмін да 9 ліпеня Мінюст просіць арганізацыю даць велізарны пералік дакументаў, якія тычацца дзейнасці арганізацыі, паведамляе "Новы Час". Раней такую ж праверку Мінюст пачаў у дачыненні і іншых арганізацый, у тым ліку «Звяно», БАЖ, ПЭН-цэнтр, «За свабоду». Характэрна, што ліст арганізацыі быў накіраваны 22 чэрвеня, а 21 чэрвеня «Экадому» споўнілася 25 гадоў.


Берасце

У суд накіравалі крымінальную справу ў дачыненні да берасцейца Віталя Зарадзея, які па версіі следства шэсць разоў адпраўляў лісты з абразамі Лукашэнкі і падаваў пазовы, якія “прыніжаюць гонар і годнасць".

Як паведамляе пракуратура, з верасня 2020 года па сакавік 2021 мужчына адправіў шэсць лістоў у суд Маскоўскага раёна з абразамі ў адрас Лукашэнкі. У той жа суд ён таксама падаў некалькі пазоўных заяў, у якіх знайшлі непрыстойныя выказванні, якія прыніжаюць гонар і годнасць раённых суддзяў.


У Брэсце быў затрыманы рэдактар навін сайта" Першы Рэгіён " Алег Супрунюк.

Як паведамляе "Першы Рэгіён", каля 22: 20 журналіста забралі з дому супрацоўнікі міліцыі. Цяпер Алег знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Берасця, ён затрыманы. Па якой прычыне - блізкім не паведамілі.


Гродна

Пракуратура Гродна просіць прызнаць тэлеграм-канал Hrodna.life экстрэмісцкім. Суд прызначаны на 9 ліпеня, піша выданне.

Экспертнае заключэнне зрабіла 24 чэрвеня абласная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на пытанне наяўнасці ў ёй прыкмет экстрэмізму. Таксама пракуратура аналізавала матэрыялы маніторынгу, які правялі супрацоўнікі УКДБ па Гродзенскай вобласці, паведамляе "Наша Ніва".


Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства