Канцэрн Nestlé пасля крытыкі праваабаронцаў вырашыў скараціць рэкламу на дзяржаўным беларускім тэлебачанні
Швейцарскі канцэрн Nestlé плануе скараціць рэкламны бюджэт у Беларусі. Як піша Радыё Свабода, аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным каментары кампаніі, апублікаваным нямецкім выданнем RND.
У сваім каментары канцэрн намагаўся патлумачыць публікацыю сваёй рэкламы на беларускім дзяржаўным тэлебачанні адсутнасцю альтэрнатыўных тэлевізійных каналаў і шырокім спектрам тавараў у Беларусі.
"Мы вельмі ўважліва сочым за развіццём падзей у Беларусі. Нашай мэтай было і будзе забяспечваць мясцовае насельніцтва Беларусі бяспечнай, смачнай і даступнай ежай. У прынцыпе, мы не пазыцыянуем сябе ў адпаведнасці з палітычнымі прынцыпамі краін, у якіх працуем, і не выконваем усіх законаў і санкцый", — патлумачыла сваю пазіцыю кампанія.
Суму, на якую Nestlé збіраецца скарачаць бюджэт у Беларусі, як і канкрэтную дату, калі гэта адбудзецца, кампанія не агучыла.
Нагадаем, больш за 50 няўрадавых і праваабарончых арганізацый з 18 краін звярнуліся з адкрытым лістом да старшыні Савета дырэктараў Nestlé Паўля Булке і генеральнага дырэктара Марка Шнайдара і заклікалі гэтую кампанію спыніць размяшчэнне рэкламы ва ўсіх дзяржаўных беларускіх СМІ.
Nestlé павінна неадкладна спыніць фінансаванне дзяржаўных СМІ ў Беларусі