Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэнэт тут, альбо тут.
Анонс праграмы на 6 ліпеня:
Крымінальны пераслед: Дыскрымінацыя беларускай мовы на судзе? У рубрыцы паглядзім, як праходзіў судовы працэс над гарадзенкай Таццянай Кашко: як крычала суддзя, у чым розніца паміж рускай і беларускай мовамі, што казала дзяржабвінаваўца пра крамы і тэлеграм-каналы, як адрозніваюцца экспертызы Дзяржаўнага камітэту і Цэнтра беларускай культуры і пры чым тут Лукашэнка.
Асоба: сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Зміцер Салаўёў падрабязна распавёў, як яго збівалі пры вобшуку, як спрабавалі дапытаць на сутках і як затрымлівалі ў аэрапорце ўжо пасля пашпартнага кантролю.
“Зараз 37-ы год”, — заявіў Салаўёў следчаму. Праваабаронца рыхтуе заяву да далучэння да крымінальнай справы ў межах універсальнай юрысдыкцыі.
У музычных паўзах — купальскія кампазіцыі ад этна-гурта Sol Abyssorum.
Запіс выпуску слухайце тут: