viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-07-13T17:07:54+0300 2021-07-27T17:56:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэнэт тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 13 ліпеня:

Хроніка: Агляд рэпрэсій мінулага тыдня — затрыманні і вобшукі ў журналістаў, актывістаў ды валанцёраў. Не ўсе з іх засталіся на волі.

Крымінальны пераслед: Віктару Бабарыку прысудзілі 14 гадоў калоніі, а другой партыі фігурантаў па пінскай справе—ад чатырох да пяці з паловай гадоў калоніі. Што казалі палітвязні ў апошнім слове? І як ацэньваюць прысуд Бабарыкі праваабаронцы?

Тым часам, працягваюць выносіць прысуды і па шараговых крымінальных справах—так, менчука Вадзіма Марчанку пакаралі на тры гады “хатняй хіміі” за тое, што выйшаў у кастрычніку на марш.

У музычных паўзах — кампазіцыі са складанкі беларускіх песень “Айчына і каханне”  Змітра Сасноўскага, створанай ў эміграцыі.

Запіс выпуску слухайце тут:

https://spring96.org./wp-content/uploads/2018/10/2021-07-13_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства