viasna on patreon

Затрыманні і ператрусы ў Беларусі працягваюцца 15 ліпеня Дапоўнена

2021 2021-07-15T22:24:00+0300 2021-07-16T06:11:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kalesnikava-2020-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне 15 ліпеня. Пасля масавай атакі на праваабаронцаў і актывістаў 14 ліпеня, працягваецца пераслед людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю, высвятляюцца падрабязнасці крымінальных справаў супраць раней затрыманых.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію у тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

З ператрусамі прыйшлі да праваабаронцаў "Вясны": наступ на НДА ў Беларусі працягваецца

14 ліпеня працягваецца пераслед людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю: раніцай сілавікі прыйшлі да праваабаронцаў "Вясны", БХК, Lawtrend ды актывістаў недзяржаўных арганізацый, партый і рухаў па ўсёй краіне.

Маладзечна  

Алесь Капуцкі і Андрэй Палуда. Фота: ПЦ
Алесь Капуцкі і Андрэй Палуда. Фота: ПЦ "Вясна"

Раніцай у Маладзечне на працы супрацоўнікі міліцыі затрымалі праваабаронцу "Вясны" Аляксандра Капуцкага. Дома ў яго правялі ператрус, а яго самога павезлі ў Мінск. Стала вядома, што ператрус і затрыманне праводзілі супрацоўнікі з Мінска. Яго былая жонка таксама была дапытаная па "справе Вясны".

Увечары Аляксандра адпусцілі.

Гомель

Сёння ў кватэры аднаго з аўтараў "Флагштока" Сяргея Ляпіна адбыўся ператрус. Фотаздымкі ў інтэрнэт выклалі самі міліцыянты. Журналіст распавёў у сябе на старонцы ў Facebook, што канфіскавалі міліцыянты.

Нагадаем, аўтары рэсурсу былі вымушаныя выехаць з Беларусі ў канцы мінулага года. Сайт быў заблакаваны пасля выбараў 9 жніўня 2020 года.

Ліда

Сёння ў Лідзе пасля ператрусу затрымалі Таццяну Грыцук. Пасля допыту яе адпусцілі.

Гродна 

З ператрусам прыйшлі да старшыні арганізацыі "Грамадзянскі Форум" Маргарыце Савіцкай і да намесніка старшыні арганізацыі Ігара Нікіціна. У іх забралі ўсю тэхніку. Маргарыту пасля ператрусу павезлі на допыт. Месцахнаходжанне Ігара невядомае.

Мінск

Увечары на волю пад падпіску аб нявыездзе выйшаў палітзняволены праваабаронца "Вясны" і журналіст Сяргей Сыс, затрыманы 14 ліпеня падчас масавай атакі на праваабаронцаў. Яго статус пакуль невядомы.

Сяржук Сыс. ПЦ
Сяржук Сыс. ПЦ "Вясна".


15 ліпеня працягваюцца ператрусы ў грамадскіх арганізацыях.

Пра ператрус у "Таварыстве беларускай мове" паведаміла Алена Анісім. У офісе забралі ўсю аргтэхніку.


Сёння а 15 гадзіны сілавікі прыйшлі ў грамадскае аб'яднанне "АКТ".

*Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне «АКТ» (МАГА «АКТ») зарэгістравана ў Беларусі ў лістападзе 2002 года. АКТ яднае 23 беларускіх і ўкраінскіх трэнераў, кансультантаў і экспертаў, якія дзейнічаюць на карысць грамадзянскай супольнасці.


Таксама сілавікі прыйшлі ў офіс даследча-асветніцкага аб'яднання «Гавары праўду», паведамляе Еўрарадыё. Інфармацыю пра гэта @euroradio пацвердзіў сустаршыня арганізацыі, кандыдат у прэзідэнты на выбарах-2020 Андрэй Дзмітрыеў. У офісе цяпер знаходзіцца палітык Таццяна Караткевіч.


Абвінавачаным у «справе TUT.ВY» працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы.


Мінюст вынес БАЖу папярэджанне і патрабуе да заўтра даць адказ.

Офіс БАЖ апячатаны, у арганізацыі няма доступа да дакументаў і пячатакі. Адміністратары офіснага будынку кажуць, што ператрус учора праводзілі следчыя пра падтрымцы СОБРа. Але цікавей з самім папярэджаннем. Намміністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі нібыта вынес яго БАЖу ажно тыдзень таму. На канверце нават стаіць штамп адпраўкі 9 ліпеня.

Аднак трэкінг заказных лістоў Белпошты паказвае, што ліст быў прыняты ад адпраўшчыка не 9-га, а 13-га ліпеня – за дзень да атакі на офіс арганізацыі.


У арганізацыі "Гендарныя перспектывы", у офісе якой учора быў ператрус, заявілі, што "агульнанацыянальная гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту прыпыняе сваю працу на невызначаны тэрмін".


Паведамляецца, што ў Мінску затрыманая Вольга Суфрановіч, Анастасія Усакова, Дзмітрыя Чарнавокага. Прычыны і абставіны затрыманьня пакуль невядомыя.


15 ліпеня сілавікі ізноў прыйшлі ў памяшканне «Наша Ніва», а герояў матэрыялаў выдання схіляюць заявіць, што журналісты ім плацілі. Журналісты выступілі з заявай.


Мінюст звярнуўся ў Вярхоўны суд з пазовам аб прыпыненні дзейнасці “Руху “За свабоду”. Кіраўнік грамадскага аб'яднання Юрась Губарэвіч апублікаваў ліст, у якім яго запрашаюць 19 ліпеня на апытанне ў рамках падрыхтоўкі справы да разгляду. Акурат учора падчас “чыстак” НДАСледчы камітэт правёў ператрус у офісе “Руху”.


Палітзняволеная Вольга Залатар зноў у СІЗА-1 на Валадарскага. Тыдзень таму стала вядома, што раніцай 7 ліпеня палітзняволеную Вольгу Залатар перавялі ў «Навінкі» для псіхіятрычнай экспертызы на два тыдні. Учора яе сваякі паведамілі, што 15 ліпеня палітзняволеную зноў пераводзяць у СІЗА-1.

Гомель

Перастаў адчыняцца гомельскі партал «Моцныя навіны» gomel.today.

«Друзья, на нашем сайте возникли технические проблемы. Пока мы не понимаем, в чем причина, и прилагаем все усилия, чтобы восстановить работу сайта», – гаворыць рэдакцыя.

9 ліпеня ўдома ў некаторых супрацоўнікаў, а таксама ў офісе рэдакцыі прайшлі ператрусы.

Брэст

Пасля месячнага арышту на волю выйшаў палітвязень Андрэй Леванюк, якога асудзілі за цытату з малітвы на фасадзе дома, піша "Вясна: палітвязні Беларусі". 7 красавіка ў Маскоўскім судзе Брэста Андрэя Леванюка асудзілі да 1 месяца арышту па крымінальнай справе аб апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (артыкул 341 Крымінальнага кодэксу). Андрэя абвінавацілі ў тым, што ён «на фасадзе дома нанёс чырвонай фарбай з балончыка надпіс “Но избавь нас от лукавого”, чым нанес шкоду ЖЭС-6 на суму 51 рубель 99 капеек». Паводле абвінавачвання гэты надпіс пагоршыў “эстэтычнае ўспрыманне” будынка. 14 чэрвеня Андрэй Леванюк пачаў адбываць пакаранне ў брэсцкім СІЗА-7, а ўчора — 14 ліпеня — выйшаў на волю.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства