viasna on patreon

Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль выступіў з заявай у сувязі з атакай на незалежныя галасы ў Беларусі

2021 2021-07-15T17:49:37+0300 2021-07-15T18:25:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/khosep_borrel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жазэп Барэль. Фота: Reuters

Жазэп Барэль. Фота: Reuters

Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль выступіў з заявай па Беларусі.

У сераду беларускі рэжым распачаў новую шырокамаштабную атаку на незалежныя галасы ў краіне. Ператрусы па месцы жыхарства і ў офісах былі нацэленыя на доўгі спіс праваабарончых, адукацыйных і палітычных груп і арганізацый, дабрачынных устаноў і аналітычных цэнтраў. Былі затрыманыя праваабаронцы і іншыя актывісты.

Гэтая новая хваля рэпрэсій з'яўляецца яшчэ адным доказам таго, што рэжым Лукашэнкі вядзе сістэматычную і добра спланаваную кампанію, канчатковая мэта якой - прымусіць замаўчаць усіх нязгодных, хто застаўся, і задушыць грамадзянскую дзейнасць у Беларусі. Падвяргаючы рэпрэсіям уласнае грамадства, рэжым Лукашэнкі яшчэ больш паглыбіў раскол у сваіх адносінах з беларускім народам.

ЕС заклікае ўлады Беларусі прытрымлівацца міжнародных абавязацельстваў краіны па выкананні правоў чалавека і фундаментальных свабод.

"Мы патрабуем неадкладнага вызвалення затрыманых праваабаронцаў, а таксама іншых палітычных зняволеных, колькасць якіх пастаянна расце і цяпер перавышае 550. Рэжым павінен спыніць рэпрэсіі і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. ЕС працягне падтрымліваць міжнародныя ініцыятывы па забеспячэнні падсправаздачнасці, у тым ліку ў рамках Савета ААН па правах чалавека і міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці", - гаворыцца ў заяве.

Гэтыя цяжкія парушэнні правоў чалавека і фундаментальных свабод не застануцца беспакаранымі. ЕС гатовы разгледзець далейшыя абмежавальныя меры ў адпаведнасці са сваім паэтапным падыходам. ЕС будзе і далей прымаць любыя неабходныя меры, каб падтрымаць народ Беларусі:

"Мы і далей будзем стаяць на баку ўсіх праваабаронцаў і незалежных галасоў і ўсіх людзей, на якіх ціснуць у Беларусі".

Пасля хвалі рэпрэсій, якая абрынулася на праваабарончы і грамадскі сектар 14 ліпеня ў Беларусі, Еўрасаюз папярэдзіў афіцыйныя ўлады краіны аб наступствах такой атакі. 

У прыватнасці, прэс-сакратар Еўрапейскай службы замежных дзеянняў Петэр Стана напісаў у Twitter: 

"Беларусь: працягваюцца арышты і ператрусы "Вясны", Хельсінкскага камітэта і іншых НДА. Рэжым Лукашэнкі, які баіцца незалежных галасоў, цяпер праводзіць поўнамаштабную атаку, каб прымусіць іх назаўжды замаўчаць. Грубыя парушэнні правоў чалавека і свабод будуць мець наступствы".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства