viasna on patreon

FIDH зладзіла акцыю салідарнасці з затрыманымі праваабронцамі "Вясны" і ўсімі палітвязнямі Беларусі Фота

2021 2021-07-18T19:21:43+0300 2021-07-18T19:42:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/fidh_solidarity_18.07.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнікі FIDH і сенатар Парыжу Рэмі Фера на акцыі салідарнасці 18 ліпеня 2021 года

Прадстаўнікі FIDH і сенатар Парыжу Рэмі Фера на акцыі салідарнасці 18 ліпеня 2021 года

18 ліпеня ў Парыжы адбылася акцыя салідарнасці з затрыманымі правабаронцамі "Вясны", якую арганізавала Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH). 

У мерапрыемстве прыняў удзел сенатар Парыжа Рэмі Фера, які ў сваім выступе адзначыў, што Францыя павінна рабіць усё магчымае і змагацца за вызваленне праваабронцы Алеся Бяляцкага,яго арыштаваных паплечнікаў і да той пары, пакуль Беларусь не стане дэмакратычнай краінай.

fidh_solidarity_18.07_2.jpg
Сенатар Парыжа Рэмі Фера

Ён таксама падкрэсліў, што старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі з'яўляецца ганаровым грамадзянінам Парыжа з 2012 года.  

Генеральная дырэктарка FIDH Элеанор Марэль у сваёй прамовеузгадала, што амаль 10 гадоў таму, Алесь Бяляцкі, які ў той момант з'яўляўся віцэ-прэзідэнтам FIDH, быў заключаны ў турму па палітычных матывах. Пасля яго арышту FIDH неадкладна разгарнула маштабную кампанію за яго вызваленне, мабілізуючы міжнародную супольнасць і выступаючы ў абарону Бяляцкага на самым высокім узроўні. У 2012 годзе FIDH звярнулася ў ААН, якая абвясціла яго затрыманне адвольным і запатрабавала яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення. Правёўшы 1052 дня (амаль тры гады) у адвольным зняволенні ў цяжкіх умовах, Алесь Бяляцкі быў нарэшце вызвалены.

"Гэтая новая хваля рэпрэсій з'яўляецца яшчэ адным доказам таго, што рэжым Лукашэнкі вядзе сістэматычную кампанію, каб прымусіць замаўчаць усе галасы, якія засталіся нязгоднымі, і здушыць грамадзянскую супольнасць у Беларусі", - падкрэсліла выступоўца.

Элеанор Марэль ад імя ФІДШ заклікала беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і неадкладна вызваліць усіх палітвязняў:

"Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі і праваабаронцаў ва ўсіх краінах рашуча пратэставаць супраць грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і запатрабаваць ад уладаў сваіх краін настойваць на неадкладным вызваленні ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

FIDH будзе працягваць працаваць да вызвалення нашых сяброў, калег і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі".

Таксама ў падтрымку вясноўцаў і ўсяго беларускага народу выступілі ка-прэзідэнтка Асацыяцыі "Супольнасць Беларусі ў Парыжы" Аліса Сыракваш, каардынатарка міжнародных адносін Amnesty International у Францыі Ан Кастаньос-Сэн, Франсуа Дэвер з Memorial France, праваабронца і выкладчыца SciencesPo Саша Кулаева.

Нагадаем, 14 ліпеня 2021 года адбылася чарговая атака на грамадзянскую супольнасць: па ўсёй Беларусі прайшлі ператрусы, допыты і затрыманні праваабаронцаў, журналістаў, грамадскіх актывістаў, сябраў некамерцыйных арганізацый. У гэты дзень затрымалі 11 праваабронцаў з "Вясны".

Па сканчэнні 72 гадзін пасля затрымання за кратамі застаюцца старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі, сябра Рады "Вясны" і віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч, юрыст "Вясны" Уладзімір Лабковіч і яго жонка Ніна Лабковіч

Фота прадастаўленыя Міжнароднай федэрацыяй за правы чалавека

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства