Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэнэт тут, альбо тут.
Анонс праграмы на 20 ліпеня:
Хроніка: Узгадаем, як на мінулым тыдні сілавікі здзейснілі спробу разграміць грамадзянскую супольнасць: з ператрусамі прыйшлі да грамадскіх арганізацый і актывістаў, палітыкаў, журналістаў і праваабаронцаў:
“Масавая атака на праваабарончую супольнасць” (Вольга Саламатава, праваабаронца з Польскай фундацыі)
“Улады Беларусі карюць сваіх грамадзян, бо ўсе гэтыя грамадскія арганізацыіі, якія зараз пад рэпрэсіямі — яны працавалі над паляпшэнне сітуацыі ў беларускім грамадстве” (Алег Агееў, Беларуская асацыяцыя журналістаў)
“Беларускія праваахоўныя ворганы (хоць яны перастаалі быць праваахоўнымі) і беларускі рэжым панічна баіцца паўтарэння сітуацыі гадовай даўніны” (Ірына Леўшына, БелаПАН).
Каментар: “Мы бачым, як полымя рэпрэсій ідзе па Беларусі і выжыгае ўсё”. Правабааронцы “Вясны” Наталля Сацункевіч і Павел Сапелка каментуюць затрыманне сваіх калегаў і прызнанне іх палітвязнямі.
Асоба: Сярод затрыманых 14 ліпеня праваабаронаў “Вясны” апынулася і валанцёрка Яўгенія Бабаева. Праз 72 гадзіны яе вызвалілі — і для гэтага Яўгеніі прыйшлося падпісаць з сілавікамі пагадненне аб супрацоўніцтве пад прыкрыццём. Як гэта было? Яўгенія сама распавядзе сваю гісторыю: пра вобшук дома, допыт у Следчым камітэце і ДФР, умовы ўтрымання ў ІЧУ і чым яны адрозніваюцца ў "палітычных" і "непалітычнных".
У музычных паўзах – кампазіцы ў выкананні “Камэлот”.
Аўдыё-запіс выпуску: