viasna on patreon

Патрабуем спыніць кампанію па знішчэнні арганізацый грамадзянскай супольнасці

2021 2021-07-23T18:41:32+0300 2021-08-17T15:49:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nda_728.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выказваем свой рашучы пратэст супраць кампаніі па ціску і пераследу арганізацый грамадзянскай супольнасці, кіраўнікоў і актывістаў арганізацый і ініцыятыў, якая працягваецца ў Беларусі. З пачатку года ў Беларусі праведзеныя дзясяткі ператрусаў у офісах НКА і ў кватэрах актывістаў. У апошнія дні ўлады прынялі захады па ліквідацыі арганізацый грамадзянскай супольнасці. У прыватнасці, вядома, што ў працэсе ліквідацыі знаходзяцца найстарэйшыя беларускія арганізацыі – Беларускі ПЭН-цэнтр і Беларуская асацыяцыя журналістаў. Да цяперашняга часу вядома аб ліквідацыі дзясяткаў некамерцыйных арганізацый. Пераважная большасць арганізацый ліквідуецца без прад'яўлення якіх-небудзь прэтэнзій з боку кантралюючых органаў, без папярэдняга паведамлення і ў адсутнасць магчымасці аспрэчыць рашэнне аб ліквідацыі.

Варта адзначыць, што большасць арганізацый, якія ліквідуюцца, мелі партнёрскія сувязі як з дзяржаўнымі органамі, так і з міжнароднымі арганізацыямі. Многія арганізацыі працавалі ў рамках праграм па ўстойлівым развіцці на цэнтральным і рэгіянальным узроўнях, уносілі важкі ўклад у развіццё беларускага грамадства, аказвалі прававую і іншую дапамогу людзям, дапамагалі дзяржаве бачыць праблемы ўразлівых груп і вырашаць іх.

Дадзеная кампанія, відавочна, накіраваная на поўную ліквідацыю трэцяга сектара, татальнае знішчэнне любой грамадзянскай актыўнасці, падаўленне любой ініцыятывы.

Такія дзеянні з'яўляюцца абуральным парушэннем міжнародных абавязальніцтваў Рэспублікі Беларусь у галіне свабоды асацыяцый і выказвання меркавання.

Як адзначаецца ў кіруючых прынцыпах па свабодзе асацыяцый, распрацаваных БДІПЧ АБСЕ, свабода асацыяцый – гэта права чалавека, жыццёва неабходнае для функцыянавання дэмакратыі, а таксама найважнейшая ўмова рэалізацыі іншых асноўных свабод. Акрамя гэтага, асацыяцыі часта адыгрываюць важную станоўчую ролю ў дасягненні мэтаў, якія адказваюць інтарэсам грамадства.

Мы патрабуем спыніць кампанію па знішчэнню арганізацый грамадзянскай супольнасці, па запалохванню і пераследу актывістаў, па татальнаму падаўленню свабоды выказвання меркаванняў.

Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі публічна выказаць сваю ацэнку дзеянням уладаў, выкарыстоўваць усе магчымыя спосабы для аказання ўплыву на змяненне сітуацыі, якая склалася, а таксама працягваць аказваць падтрымку арганізацыям грамадзянскай супольнасці Беларусі.

На момант публікацыі заяву падпісалі наступныя арганізацыі:

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

РГА "Прававая ініцыятыва";

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства