viasna on patreon

"Вясна" ўзнагароджаная заахвочвальнай прэміяй імя Марыён Дзёнхаф

2021 2021-07-26T16:41:06+0300 2021-07-26T18:43:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marion_dnhoff.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" ўзнагароджаны заахвочвальнай прэміяй імя Марыён Дзёнхаф. Асноўны лаўрэат прэміі - нямецкі юрыст Герхарт Баўм. Пра гэта піша DW.com. 

Беларускі праваабарончы цэнтр "Вясна" атрымаў заахвочвальную прэмію імя Марыён Дзёнхаф (Marion Dönhoff) з грашовым эквівалентам у 20 тысяч еўра за выдатны ўклад у падтрымку дэмакратыі і абарону грамадзянскіх правоў. Пра рашэнне журы заснавальнікі прэміі паведамілі ў панядзелак, 26 ліпеня.

"Сваёй працай "Вясна" ўносіць важны ўклад у развіццё актыўнай грамадзянскай супольнасці, выказвае незадаволенасць і падтрымлівае тых, хто змагаецца за свабоду ў сваёй краіне. Без такіх арганізацый, як "Вясна", у Беларусі не было б надзеі на ліберальнае развіццё", - сказаў старшыня журы Маціяс Нас.

Асноўным лаўрэатам прэміі за садзейнічанне міжнароднаму ўзаемаразуменню і прымірэнню стаў 88-гадовы нямецкі юрыст і былы міністр унутраных спраў Герхарт Баум (Gerhart Baum). У якасці кіраўніка дэлегацыі ФРГ у камісіі па правах чалавека ААН (цяпер Савет па правах чалавека ААН) ён выступаў у абарону людзей, якія пакутуюць ад вайны або якія апынуліся ў зоне баявых дзеянняў. Галоўная прэмія таксама мае эквівалент у 20 тысяч еўра.

Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 28 лістапада ў Гамбургу.

14 ліпеня стала вядома, што кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі затрыманы ў Беларусі ў рамках крымінальнай справы, дэталі якога пакуль не агалошваюцца. У гэты дзень прайшлі ператрусы ў шэрагу праваабарончых арганізацый і былі затрыманыя яшчэ некалькі прадстаўнікоў "Вясны".


Прэмія імя вядомай нямецкай журналісткі Марыён Дзёнхаф уручаецца з 2003 года Фондам Zeit (Zeit-Stiftung), газетай Die Zeit і Фондам імя Марыён Дзёнхаф (Marion Dönhoff Stiftung). У 2010 годзе яе лаўрэатам стаў былы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства