viasna on patreon

Хроніка палітычнага пераследу за 27 ліпеня

2021 2021-07-27T17:40:31+0300 2021-07-27T19:56:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/daktiloskopia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 27 ліпеня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску на грамадзянаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію у тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Гродне ліквідуюць мясцовы "Рок-клуб" Ігара Банцэра і "Студыю карысных кампетэнцый".

Абедзве ўстановы паўсталі ў 2014-м годзе. Заснавальнік першай Ігар Банцэр цяпер адбывае пакаранне на "хіміі". Другая арганізацыя займалася разнастайнымі адукацыйнымі праектамі і праграмамі. Дырэктарка ўстановы – Лана Руднік.

Сярод праектаў, да якіх датычная "Студыя карысных кампетэнцый", можна адзначыць праграму па паляпшэнні якасці жыцця сталых людзей "Універсітэт Залатога Веку", Школу сучаснай журналістыкі, Школу медыяменеджменту і іншыя.


Сайт і ўсе сацыяльныя сеткі тэлеканала БЕЛСАТ ад сёння прызнаныя экстрэмісцкімі. Такое рашэнне па заяве восьмага ўпраўлення ГУБАЗіК вынес суд Чыгуначнага раёна г. Гомеля.


Як паведамляе тэлеграм-канала MAYDAY, з'явілася інфармацыя пра затрыманне ў Магілёве прыхільніцы Віктара Бабарыкі Ганны Ільіной. Па непацверджанай інфармацыі ёй ставяць у віну абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК).


У Навагрудку тэлефануюць людзям, якія раней прыцягваліся да адказнасці паводле артыкула 23.34 КаАП, і выклікаюць у РАУС для пастаноўкі на “ўлік”. Пра аналагічныя выклікі паведамляюць і ў Гародні.

У людзей бяруць адбіткі пальцаў, запісваюць голас, бяруць пробы ДНК і фатаграфуюць.

«Рукі мылі?», або Што трэба ведаць пра дактыласкапічную рэгістрацыю ў Беларусі?

Хто абавязаны здаваць дактыласкапічную інфармацыю і ці могуць адбіраць адбіткі пальцаў сілай - у прававым лікбезе ад праваабаронцаў "Вясны".


Чытачы паведмаляюць тэлеграм-каналу Белсат, што Жанне Баброўскай, якую выклікалі сёння ў Навагрудскі РАУС, стала кепска. Да аддзялення прыехала машына хуткай дапамогі.

Яшчэ ў лютым Жанну Баброўскую прысудзілі да адміністрацыйнага арышту проста за ўдзел у экскурсіі па родным горадзе.


Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў мае патрэбу ў тэрміновай шпіталізацыі. Пра гэта паведамляе тэлеграм канал «Выборы видишь?» са спасылкай на БелаПАН.

Дачка Рыгора Кацярына сказала, што 27 ліпеня бацьку ў СІЗА наведала яго абаронца Інэса Аленская. Стан здароўя 64-гадовага палітыка, па словах дачкі, пагоршыўся. У суботу 24 ліпеня яму выклікалі ў СІЗА хуткую дапамогу.

З 2 да 14 ліпеня Рыгор Кастусёў праходзіў абследаванне і курс тэрапіі ў турэмным шпіталі СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску. Сюды ён трапіў у экстраным парадку з дыхавіцай, ацёкамі канечнасцяў, праблемамі з сэрцам і ціскам, зблытанай свядомасцю. Па словах палітыка, яго стан быў звязаны з невыноснай спякотай, вільготнасцю і дрэннай вентыляцыяй ў камеры СІЗА. Дыягназ, па якім Кастусёў атрымліваў тэрапію, дачцэ і адвакату да гэтага часу не вядомы.

"Цяпер медыкаменты, якія даюць лекары ў СІЗА, майму бацьку не дапамагаюць, — распавяла дачка. — Яму становіцца толькі горш. У бацькі, па апошнім аналізам, падазрэнне на анказахворванне. Тэрмінова патрэбна біяпсія, але яго трымаюць у камеры".


Супраць 47-гадовага жыхара Кобрына распачалі крымінальную справу за "распальванні варожасці" і "абразу прэзідэнта" — ён выказваўся на сваім Youtube-канале, дзе 35 падпісчыкаў, і ў пастах на асабістай старонцы ў сацсетках. Праўда затрымаць мужчыну ў сілавікоў не атрымалася — ён цяпер знаходзіцца ў Польшчы.

У якасці прыкладу "прызыву да гвалту супраць сілавікоў" МУС паказвае скрыншот, дзе чамусьці зацэнзурылі словы "лукавые" і "лукавых".


У Брэсце прама з працы на заводзе затрымалі мужчыну. Яго ў якасці сведкі павезлі дадому для правядзення ператрусу па справе аб "тэрарыстычным акце".

Інфармацыя дапаўняецца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства