viasna on patreon

"Прафілактычныя гутаркі", знікненне кіраўніка Беларускага дому ва Украіне. Хроніка палітычнага пераследу за 2 жніўня Дапоўнена

2021 2021-08-02T16:50:26+0300 2021-08-03T11:58:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svetlagorsk_milicia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 2 жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю. Напярэдадні гадавіны паслявыбарчых падзей міліцыя пачала хадзіць да тых, хто прыцягваўся да адказнасці за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, і праводзіць прафілактычныя гутаркі. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію у тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Фонд спартыўнай салідарнасці паведаміў, што да бацькоў лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай выехалі сілавікі.

Крысціна Ціманоўская ўжо атрымала польскую гуманітарную візу ў польскай амбасадзе ў Японіі. Яе муж з’ехаў ва Украіну.

Гродна

Пракуратура Горадні падала ў суд пазоў пра ліквідацыю ТАА «Гродналайфмедыя», якое з'яўляецца ўласнікам медыя-рэсурса Hrodna.life. Пра гэта піша БАЖ.

Працэс аб ліквідацыі пачнецца 11 жніўня ў Эканамічным судзе Гарадзенскай вобласці.

За апошні год рэдакцыя Hrodna.life зазнала арышты, ператрусы, а агулам рэдакцыя і журналісты атрымалі больш за $ 10 тысяч штрафаў.


Кватэру Вольгі Вялічка, якая кіравала гарадзенскім дзіцячым хоспісам, а пасля была вымушаная выехаць з Беларусі, узламаў Следчы камітэт. Пра гэта жанчына напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Тлумачыць прычыны такіх паводзінаў Вользе, якая накіравала ў некалькі ведамстваў электронны зварот, не сталі.

Нагадаем, раней Вольга Вялічка пісала пра тое, што на запыт уладаў Беларусі яе дадалі ў спісы Інтэрполу.

Гомель і Гомельская вобласць

Напярэданні гадавіны выбарчых падзей, міліцыя ў Гомеле абтэлефаноўвае і адшуквае грамадзян, якія прайшлі праз адміністрацыйнае пераслед у 2020 годзе, звязаны з мірнымі пратэстамі.

Спачатку міліцыянты тэлефануць людзям, каб даведацца адрас іх знаходжання, затым прыходзяць і праводзяць гутарку альбо патрабуюць падпісаць паперу з абавязацельствам няўдзелу ў меркаваных пратэстах. Часам, дзеянні фіксуюцца на відэа для справаздачы перад міліцэйскім начальствам. Гомельскаму навінаваму рэсурсу вядома пра некалькі падобных выпадках.

svetlagorsk_milicia.jpg
Міліцыя ў Светлагорску прыходзіць да грамадзянаў з прафілактычнымі гутаркамі

Таксама дзейнічае міліцыя ў Жлобіне і Светлагорск. Адзін з жыхароў Светлагорска паведамляе:

"Па Светлагорску ходзяць міліцыянты, да ўсіх. І праводзяць прафілактычныя гутаркі. І прапануюць падпісаць паперу аб адказнасці. Сёння прыходзілі як мінімум да чацвярых".

Мінск

Стала вядома, што 29 ліпеня супрацоўнікі міліцыі прыйшлі з ператрусамі да актывістаў анархічнага руху Лідзіі Вярыга і Міхаіла Траўлькі

У кватэры хлопца вывернулі шафы, з яго пакоя забралі жорсткі дыск, каляндар і стыкер. Таксама хацелі забраць старую куртку быццам бы на падставе таго, што яна праходзіць па нейкай справе. Але не ўзялі.

На кватэры маці Лідзіі Вярыга вобшук праходзіў так: уварваліся некалькі чалавек і пагражалі жанчыне пісталетам, патрабуючы разблакаваць тэлефон. Вобшук праводзіўся на падставе арт. 130 ("Распальванне варожасці"), па якім дзяўчына быццам бы з'яўляецца сведкай. З кватэры вынялі тэлефон, ноўтбук і два жорсткія дыскі.

Нагадаем, 29 ліпеня былі затрыманыя анархісты Аляксандр Бялоў і Яўген Рубашка, у дадзены момант яны знаходзяцца ў ІЧУ. Вядома, што да Яўгена ўжываліся катаванні. 


У Мінску 27 ліпеня быў затрыманы Вадзім Гіль на 72 гадзіны, пасля ён быў яшчэ раз перазатрыманы на такі ж тэрмін. Сёння стала вядома, что мужчыне былі прад'яўленныя абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Ён застаецца пад вартай. 


Сёння стала вядома, што давераныя асобы Святланы Ціханоўскай Ева СапрыгінаВалянцін Фралоў і Рынат Выстаробскі былі затрыманыя ў пятніцу 30 ліпеня.

Жанчына, якая паведаміла аб арышце, знаходзілася разам з Евай у камеры на Акрэсціна. Еву ў першай палове дня павялі на суд, у камеру да вызвалення жанчыны яе не вярнулі. Дзе зараз знаходзяцца Ева і Валянцін невядома.

Таксама вядома, што яшчэ 28 ліпеня супрацоўнікамі КДБ быў затрыманы Аляксей Каткоў. У яго кватэры быў праведзены ператрус.

Кіеў

Сёння раніцай кіраўнік Беларускага дому ва Украіне Віталь Шышоў выйшаў на штодзённую прабежку і не вярнуўся, паведамляе тэлеграм-канал Дома. З тэлефоннага нумара Шышова было зроблена некалькі так званых «глушцоў», аднак цяпер звязацца з ім немагчыма. Больш на сувязь ён не выходзіў.

shyshou_vital.jpg
Віталь Шышоў

Знаёмыя Віталя Шышова паведамілі, што раней за ім ужо сачылі невядомыя падчас прабежак. Таксама падазроныя людзі падыходзілі да яго і да ягонай дзяўчыны, спрабавалі размаўляць.

Украінская паліцыя вядзе пошукі.

Інфармацыя дапаўняецца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства