viasna on patreon

Жлобінцам працягваюць выносіць прысуды па падзеях 9 жніўня

2021 2021-08-02T22:14:51+0300 2021-08-05T18:20:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhlobin_protesty_zaderzhaniya_2_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пратэсты ў Жлобіне пасля выбараў 2020. Скрыншот з відэа

Пратэсты ў Жлобіне пасля выбараў 2020. Скрыншот з відэа

Другога жніўня ў судзе Жлобіна і Жлобінскага раёну вынесеныя прысуды 22-гадоваму Яну Сцяцэнку і 27-гадоваму Андрэю Пархамовічу. Іх прызналі вінаватымі паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ерафееў вынес наступныя пакаранні: прызначыў Яну Сцяцэнку два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а Андрэю Пархамовічу – два гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – "хатняй хіміі". Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор Панчанка.

Сцяцэнка ўзяты пад варту ў залі суда. Да суда мера стрымання Сцяцэнкі была падпіска аб нявыездзе і асабістае паручальніцтва, Пархамовіча – асабістае паручальніцтва.

Мужчын асудзілі па падзеях за 9 жніўня 2020 года, за якія ў Жлобіне ўжо судзілі людзей: падставай для следства сталі апублікаваныя фота і відэа з акцыі. Згодна з абвінавачаннем, яны прынялі ўдзел у масавых мерапрыемствах, якія былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем прадстаўнікам улады, перашкаджалі руху транспарту.

Абодва фігуранты справы настойвалі, што былі незнаёмыя між сабой. Абодва абвінавачаныя прызналі віну.

У Жлобіне адбываецца чарговы суд па падзеях 9 жніўня

У судзе Жлобіна і Жлобінскага раёну пачаўся працэс над 22-гадовым Янам Сцяцэнкам і 27-гадовым Андрэем Пархамовічам.

Ян Сцяцэнка ў апошнім слове раскаяўся і папрасіў прызначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. 

"У першую чаргу я хацеў бы выбачыцца перад грамадствам, – сказаў у апошнім слове Андрэй Пархамовіч. – Я раскайваюся ў тым, што адбылося. Я хацеў бы папрасіць самае мяккае пакаранне, бо я планую завесці сям'ю, а таксама працаваць у гэтай краіне і заставацца законапаслухмяным грамадзянінам".


Ян Сцяцэнка нарадзіўся 4 красавіка 1999 года. Мае станоўчыя характарыстыкі, да верасня 2020 года працаваў на БМЗ. Зараз жыве і працуе ў Гомелі. 21 красавіка яго затрымалі на суткі, пасля завялі крымінальную справу.

Андрэй Пархамовіч нарадзіўся 15 лютага 1994 года. Працуе на БМЗ. Быў затрыманы 25 жніўня, трое сутак правёў у жлобінскім ІЧУ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства