Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут, альбо тут.
Анонс праграмы на 3 жніўня:
Хроніка: Трох журналістаў “Радыё Свабода” выпусцілі з Акрэсціна праз 10 сутак утрымання, а сацсеткі і сайт “Белсат” прызналі экстрэмісцкім. Тым часам па ўсёй Беларусі працягваецца ліквідацыя арганізацый грамадзянскай супольнасці.
Крымінальны пераслед: Як праходзіў суд над драгічынскім журналістам Сяргеем Гардзіевічам і як ён рыхтаваўся да калоніі? Сам журналіст лічыць, што крымінальны пераслед у дачыненні да яго звязаны з яго прафесійнай дзейнасцю: міліцыянты, пра якіх ён збіраў матэрыял, апынуліся пацярпелымі ў ягонай справе.
Асоба: Дырэктар праваабарончай установы “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” Сяргей Драздоўскі правёў амаль паўгода пад хатнім арыштам. Самым цяжкім выпрабаваннем тут была адсутнасць камунікацыі, кажа Драздоўскі. А што яшчэ? У рубрыцы ён распавядзе пра сваю гісторыю.
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта Harmonic Style Project.
Аўдыё-запіс выпуску: