viasna on patreon

Палітвязня па "справе карагодаў" Ігара Лаптановіча асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, а ягоную жонку — да 3 гадоў "хатняй хіміі"

2021 2021-08-04T12:56:25+0300 2021-08-04T13:48:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/laptanovichy_90.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 4 жніўня вынеслі прысуды сёмай групе па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 13 верасня на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні «Муры» і «Тры чарапахі», танчылі. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам. Цяпер на лаве падсудных палітзняволены будаўнік і актывіст з Пружанаў Ігар Лаптановіч і ягоная жонка-бібліятэкарка Юлія, у іх сям'і трое дзяцей-школьнікаў. Справу супраць сёмай групы па «справе карагодаў», у якую ўваходзілі 12 абвінавачаных, разглядала Вера Філонік. Гэта ўжо шостая суддзя з Брэста, якая ўдзельнічае ў судовым канвееры па самай масавай палітычнай справе ў Брэсце. Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівалі Генадзь Буры і Вадзім Багатка, якія запатрабавалі суровыя тэрміны пакарання па гэтай справе. Пракурор Буры выступаў дзяржабвінаваўцам па справе забітага Генадзя Шутава і сведкі забойства Аляксандра Кардзюкова.

Ігар і Юлія Лаптановічы
Ігар і Юлія Лаптановічы

Каго і як асудзілі?

Суддзя Вера Філонік прызначыла наступныя пакаранні фігурантам сёмай групе па "справе карагодаў":

  • Андрасюк Арцём Аляксандравіч  2 гады "хіміі" (віну не прызнаў);
  • Бірукоў Аляксей Валер'евіч — 2 гады "хатняй хіміі" (часткова прызнаў віну);
  • Бірукова Таццяна Юр'еўна  2 гады "хатняй хіміі" (часткова прызнала віну);
  • Дзягцярык Сяргей Васільевіч  2 гады "хатняй хіміі" (часткова прызнаў віну);
  • Дзям'янка Дар'я Васільеўна  2 гады "хатняй хіміі" (не прызнала віну);
  • Касцюк Андрэй Пятровіч — 3 гады "хіміі" (не прызнаў віну);
  • палітзняволены Лаптановіч Ігар Анатольевіч 2,5 гады калоніі (не прызнаў віну);
  • Лаптановіч Юлія Аляксандраўна (жонка Ігара)  3 гады "хатняй хіміі" (не прызнала віну);
  • Макарэвіч Уладзімір Віктаравіч — 2,5 гады "хіміі" (не прызнаў віну);
  • Парфеевец Андрэй Аляксеевіч  2 гады "хатняй хіміі" (часткова прызнаў віну);
  • Пяцінкін Канстанцін Паўлавіч — 2 гады "хатняй хіміі" (прызнаў цалкам віну);
  • Шыла Наталля Уладзіміраўна  2,5 гады "хіміі" (не прызнала віну).

Палітзняволены Ігар Лаптановіч   адзіны, хто быў пад вартай у зале суда. Яго затрымалі 24 сакавіка. З 12 чалавек сем фігурантаў і фігурантак не прызналі віну цалкам.

Па справе "карагодаў" прысуды вынеслі ўжо 67 фігурантам.

medushevskii_instagram.jpeg

Палітвязень па "справе карагодаў": Cем тыдняў правёў у падвальнай камеры без сонечнага святла

У канцы студзеня брэсцкія суды пачалі разглядаць адну з самых масавых "палітычных справаў" у гісторыі Беларусі — "справа карагодаў".

Як абвінавачванне гучыць у матэрыялах справы?

Паводле версіі абвінавачвання, кожны з абвінавачаных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку была нанесеная шкода 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін зачыніліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчавання. Такая фармуліроўка гучыць ва ўсіх абвінавачваннях.

Судовы канвеер па брэсцкай “справе карагодаў”. Якія суддзі ў гэтым удзельнічаюць

«Вясна» распавядае, хто судзіць фігурантаў «справы карагодаў» і ў якіх «палітычных» справах яны яшчэ «засвяціліся».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства