viasna on patreon

Хроніка палітычнага пераследу за 5 жніўня

2021 2021-08-05T15:42:50+0300 2021-10-01T15:53:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vinahradau-lage.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за пятага жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Ранкам быў затрыманы фатограф "Новага часу" Дзмітрый Дзмітрыеў. Каля 6:40 ён паспеў паведаміць, што да яго прыйшлі з ператрусам. Пазней жонка паведаміла, што журналіста забралі на допыт у Следчы камітэт. Днём стала вядома, што яго асудзілі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле аб супраціве супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні.


Затрыманы напярэдадні метадолаг і філосаф Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Пра гэта ў Facebook паведаміў Андрэй Ягораў. Ён, як і яго калега Таццяна Вадалажская, затрыманы па крымінальнай справе. Цягам 10 дзён ім мусяць прад'явіць абвінавачванні альбо вызваліць. Затрыманыя чацвёртага жніўня эксперты Улад Вялічка і Аксана Шэлест былі вызвалены ў той дзень увечары з падпіскамі аб нявыездзе. 


Тэлеграм-канал "Спісы затрыманых" паведамляе пра наступных затрыманых у Мінску пятага жніўня:

  1. Бародзіч Сяргей (не выходзіць на сувязь, быў вобшук)
  2. Буцько Павел
  3. Галіеўская Юлія (Маскоўскі РУУС)
  4. Гулянкова Галіна (Савецкі РУУС)
  5. Жылко Сяргей (Цэнтральны РУУС)
  6. Казлоўскі Валянцін (Маскоўскі РУУС)
  7. Магонава Ірына
  8. Сідарэнка Алеся
  9. Чапурка Святлана
  10. Шышпар Любоў (Фрунзенскі РУУС)
  11. Якімчук Алена (Цэнтральны РУУС)

У Беларусі з'явіўся першы «экстрэмісцкі» акаўнт у Tik-Tok. Ён прысвечаны пратэснаму Віцебску.

Таксама стала вядома, што акрамя сацсетак тэлеканалу "Белс*т" экстрэмісцкім прызнаная і назва: яго цяпер нельга называць у публічных крыніцах — назву нельга размяшчаць «вне зависимости от носителя информации», піша @euroradio.

Гомель

Сёння з раніцы прайшоў ператрус у бацькоў рэдактара «Моцных навінаў» Аляксея Шкурава. Міліцыянты «ў цывільным» заявілі пра неабходнасць правесці ператрус у рамках крымінальнай справы, але якой менавіта, невядома. Яны шукалі нешта на працягу гадзіны, але па выніку нічога не забралі і сышлі, піша @gomeltoday.

shkurau_a.jpg
Аляксей Шкураў

Беразіно

Супраць грамадскага актывіста Паўла Вінаградава ўзбудзілі крымінальную справу. Пра гэта паведаміла яго жонка Святлана: 

"Патэлефанаваў следчы. У дачыненні да Паўла Вінаградава ўзбуджаная крымінальная справа па 367 ч.1 КК РБ [Паклёп у адносінах да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]. За той самы пост у ФБ ад 8 траўня. Як я разумею, ён пакуль у статусе падазраванага".

Да гэтага Паўлу прысудзілі спачатку 15 сутак, а затым яшчэ 30 сутак арышту па артыкуле 24.23 КаАП - за пост у Facebook, у якім міліцыя ўгледзела заклікі да ўдзелу ў акцыі пратэсту.

Павел Вінаградаў. Фото: 34mag.net
Павел Вінаградаў. Фота: 34mag.net

Будзе дапоўнена

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства