viasna on patreon

Хроніка палітычнага пераследу за 12 жніўня Дапоўнена

2021 2021-08-12T17:27:45+0300 2021-10-01T15:51:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/novae_zhycce.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 12 жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Міністэрства інфармацыі заблакавала сайт "Удобный город - petitions.by" з-за трох петыцый і заявы аб прызнанні Каардынацыйнага Савета. 

Прадстаўнікі сайта апублікавалі ў тэлеграм-канале загад Мінінфарма аб абмежаванні доступу да іх рэсурсу, дзе ўказана, што прычынай блакіроўкі сталі: 

  • петыцыя "Аб унясенні зменаў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у частцы ўзмацнення адказнасці паводле арт. 23.34. і 23.4";
  • петыцыя "Прызнаць выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь несапраўднымі";
  • петыцыя "Апублікаваць тэкст новай Канстытуцыі і правесці расследаванне ў дачыненні да старшыні ЦВК";
  • заява "Аб прызнанні Каардынацыйнага савета".

Паводле Мінінфарм, тэкст і матэрыялы дадзеных петыцый нібыта могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам краіны, а сам сайт petitions.by з'яўляецца "пляцоўкай для ініцыявання збору подпісаў пад петыцыямі пратэснага характару, накіраваных на дэстабілізацыю абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь".


Раніцай 12 жніўня быў затрыманы кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2020 года Андрэй Дзмітрыеў. Ён з'яўляецца сустаршынёй арганізацыі "Гавары праўду", сябрам аргкамітэта "Нашай Партыі" і дэлегатам "Сходу".

У дадзены момант невядома, з якой прычыны і якой структурай ён затрыманы, а таксама дзе ён знаходзіцца, піша тэлеграм-канал “Выборы видишь?”

Затрыманне Дзмітрыева пацвердзіла Таццяна Караткевіч.

Дапоўнена: вечарам стала вядома, што Андрэй Дзмітрыеў знаходзіцца дома. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка "Сходу" Ганна Краўчанка.


Царкве "Новае жыццё" пагражаюць крымінальнай адказнасцю за малітвы побач з адабраным у іх будынкам. Малітвы каля царквы разглядаюцца як сістэматычныя масавыя мерапрыемствы, за якія можа быць адказнасць аж да крымінальнай, піша «Радыё Свабода». 

Богаслужэнне каля забранага будынку царквы
Богаслужэнне каля забранага будынку царквы "Новае жыццё" ў Мінску

Адпаведныя лісты на адрас пастара царквы Вячаслава Ганчарэнкі прыйшлі з Мінскага гарвыканкаму і Маскоўскага райвыканкаму сталіцы. Вернікам таксама выставілі рахунак амаль на 460 тысяч рублёў.

Нагадаем, у 2020 годзе вернікі "Новага жыцця" пасля выбараў запісалі відэазварот, у якім выказаліся супраць забойстваў, гвалту і катаванняў, ілжывых сведчанняў у судах, маніпуляцый. 17 лютага 2021 году судовыя выканаўцы ўварваліся ў царкву ў суправаджэнні сілавікоў падчас малітвы. Яны апісалі маёмасць, а вернікаў выгналі, пагражаючы арыштам.  


У Мінску на 13 жніўня на допыт у КДБ выклікаюць Наталлю Нагорную.


Затрыманага ўчора экс-пасла Беларусі ў Славакіі Ігара Ляшчэню правяраюць на датычнасць да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). 


Публіцысту і палітолагу Аляксандру Фядуце працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 12 кастрычніка. Пры гэтым следчыя дзеянні над вязнем не праводзіліся ўжо тры месяцы, паведамляе ў сваім Facebook жонка затрыманага Марына Шыбко.

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства