viasna on patreon

Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення палітвязняў Кудзіна і Сакалоўскага

2021 2021-08-12T19:12:45+0300 2021-08-12T22:01:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/aleksey_kudin_sud_2021.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці

12 жніўня 2021 г.

У сувязі з вынясеннем судамі шэрагу прысудаў па крымінальных справах, звязаных з абвінавачваннем ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, супрацівам з прымяненнем гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС, іншых службовых асоб, якія выконваюць службовыя абавязкі (арт. 363, 364, 366 КК) у дачыненні да:

  • Аляксея Кудзіна, які 11 жніўня 2021 г. асуджаны судом Маладзечанскага раёна па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення) да двух гадоў шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі;
  • Андрэя Сакалоўскага, які 2 жніўня 2021 г. асуджаны судом па ч. 1 арт. 342 і 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму,

яшчэ раз пацвярджаючы сваю пазіцыю, выкладзеную ў сумеснай заяве праваабарончых арганізацый ад 16 студзеня 2021 года, мы адзначаем наступнае:

Мірныя сходы грамадзян павінны знаходзіцца пад абаронай дзяржавы і міліцыя не павінна прадпрымаць дзеянні па гвалтоўным іх спыненні, нават калі яны адбываюцца ў парушэнне працэдур іх арганізацыі і правядзяння. Гвалтоўнае спыненне сходаў і прымяненне фізічнай сілы, а тым больш спецыяльных сродкаў і зброі да пратэстоўцаў павінна ажыцяўляцца толькі як крайняя мера, у выпадках, калі паводзіны ўдзельнікаў сходу носяць гвалтоўны характар, што ўяўляе рэальную пагрозу нацыянальнай і грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян.

Непрапарцыйна жорсткія дзеянні міліцыі, скіраваныя на спыненне мірных сходаў, нельга разглядаць як законную дзейнасць па абароне і ахове грамадскага парадку, а ў выпадках прычынення ў дачыненні да прадстаўнікоў МУС справакаванага імі ж гвалту “у адказ” з боку пратэстоўцаў, дадзеныя дзеянні неабходна разглядаць зыходзячы з цяжкасці прычыненай шкоды здароўю і ўмысла на прычыненне такой шкоды, а таксама як абарону ад відавочна неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія дзейнічалі ў тым ліку па незаконным загадзе (неабхадная абарона).

Згодна з Кіраўніцтвам па вызначэнню паняцця “палітычны зняволены” гвалт, які быў справакаваны зыходным непрапарцыйным выкарыстаннем фізічнай сілы, спецсродкаў і калі ў дзеяннях абвінавачанага адсутнічаў намер на нанясенне несімвалічнай матэрыяльнай шкоды або шкоды каму-небудзь, дае падставы разглядаць гэтую асобую у якасці палітычнага зняволенага.

Акрамя таго маніторынг гэтых судовых паседжанняў паказаў, што суды выносяць непрапарцыйна жорсткія (неадэкватныя) правапарушэнню, у якім абвінавачваюцца асобы, прысуды ў параўнанні з прысудамі, якія выносіліся па такім жа катэгорыям спраў па-за палітычным кантэкстам.  

Працягласць або ўмовы пазбаўлення волі па прысудах, вынесеных у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных сходаў, відавочна непрапарцыйныя (неадэкватныя) правапарушэнню, па якім гэтыя асобы былі прызнаныя вінаватамі. 

Усе гэтыя акалічнасці даюць падставы сцвярджаць, што пераслед названых асоб носіць палітычна матываваны характар, а самі асобы з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі.

Зыходзячы з гэтага і кіруючыся п. 3.2 (а, b, c, d) Кіраўніцтва па вызначэнню паняцця “палітычны зняволены”, мы прызнаем палітвязнямі Аляксея Кудзіна і Андрэя Сакалоўскага.

Лічым неабходным патрабаваць для дадзенай катэгорыі палітычных зняволеных неадкладнага перагляду прынятых у дачыненні да іх мер і судовых рашэнняў пры выкананні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі ўказаных фактараў, а таксама вызвалення іх з-пад варты з прымяненнем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі ПЭН-цэнтр;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт";

"Прававая ініцыятыва";

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства