viasna on patreon

Заява аб прызнанні Ігара Ляшчэні палітычным зняволеным

2021 2021-08-16T19:18:48+0300 2021-08-16T19:23:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/leshhenya-nn.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

16 жніўня 2021 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, з нарастаючай трывогай адзначаем працяг беспрэцэдэнтных па маштабе рэпрэсій у дачыненні да прадстаўнікоў нацыянальнай грамадзянскай супольнасці.

11 жніўня 2021 года быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання былы амбасадар Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня, які пасля недэмакратычных выбараў прэзідэнта ў жніўні 2020 года асудзіў гвалт у дачыненні да беларускага народа і пратэстоўцаў, а пасля браў удзел у розных грамадскіх палітычных ініцыятывах.

Мы ўпэўненыя, што сапраўдным матывам пазбаўлення волі з'яўляецца яго негвалтоўная дзейнасць па прасоўванні дэмакратычных каштоўнасцяў, а таксама правамерная рэалізацыя свабоды меркаванняў і іх выказвання.

На падставе гэтага мы лічым яго перасьлед і зьняволеньне палітычна матываваным, звязаным з негвалтоўнай дзейнасцю, накіраванай на абарону правоў чалавека і асноўных свабод, а яго самога - палітычным зняволеным у адпаведнасці з п. 3.1 Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны зняволены».

Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Ігара Ляшчэню і спыніць яго крымінальны пераслед, спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

"Прававая ініцыятыва";

Lawtrend;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт";

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

"Ідэнтычнасць і права".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства