viasna on patreon

Палітвязня Вадзіма Гурмана змясцілі ў ШІЗА

2021 2021-08-17T13:36:10+0300 2021-08-17T13:53:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gurman.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Гурман, фота rh.by

Вадзім Гурман, фота rh.by

"Вясне" паведамілі, што палітвязня Вадзіма Гурмана перавялі ў ШІЗА на 50 сутак.

Акрамя гэтага, паводле наяўнай інфармацыі, на яго ціснуць маральна і фізічна: збіваюць і прымушаюць маршыраваць 5-6 гадзін у дзень па БЧБ-сцягу пад песню "Красная Армия всех сильнее".

Яшчэ раней было вядома, што ў калоніі ў Вадзіма працягнуліся праблемы са зрокам. У яго неаперабельная атрафія зрокавых нерваў абодвух вачэй: адно вока бачыць на 12%, другое — на 23%. Кожныя чатыры месяцы ён мусіць знаходзіцца на абследаванні: інакш да 30 гадоў яму прагназавалі поўную слепату. Да таго ж, Вадзім баксёр, і ў яго было адпластаване сятчаткі. 

У чэрвені ў Вадзіма і яго дваццацігадовай дзяўчыны Віялеты нарадзіліся двайняты: хлопчык Давід і дзяўчынка Ева. 

Сваякам палітвязня Вадзіма Гурмана не паведамляюць пра ягонае месцазнаходжанне

Ён папярэдзіў: калі з ім "здарыцца суіцыд ці нешта яшчэ, мама, не вер: проста забілі".


Нагадаем, згодна з абвінавачваннем, 9 жніўня Гурман актыўна ўдзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і не падпарадкоўваўся супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Гурман выкрыкваў лозунгі, правакаваў грамадзян на актыўныя дзеянні, а таксама пагражаў гвалтам міліцыянерам.

На судзе Гурман прызнаў віну па артыкуле 342 КК, але не па 364-м. Ён распавёў, што пры затрыманні АМАПам, якое адбылося праз два дні, 11 жніўня, яго і іншых білі і залілі газам твар. Затым моцнае збіццё працягнуліся ў двары РУУС. Па словах Гурмана, яму пагражалі згвалтаваннем і спрабавалі зняць штаны, аднак усё ж спыніліся па камандзе кагосьці з кіраўніцтва РАУС.

8 лютага ў судзе Маладзечанскага раёна суддзя Вольга Дубовік прысудзіла Гурману тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Падтрымаць палітвязня можна па адрасе:

ПК №9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16
Вадзіму Сяргеевічу Гурману

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства