viasna on patreon

«Грамадзянскую супольнасць у Беларусі чакаюць новыя рэпрэсіі і пераслед». Агляд зменаў у законы Беларусі за апошні год

2021 2021-08-17T14:23:26+0300 2021-08-17T14:27:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marsh_miru_30.08.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марш міру і незалежнасці 30 жніўня 2020. Фота з телеграм-канала Фатографы супраць

Марш міру і незалежнасці 30 жніўня 2020. Фота з телеграм-канала Фатографы супраць

Пасля пачатку масавых выступаў грамадзян падчас выбарчай кампаніі, якая стартавала ў траўні 2020 года, у шматлікіх гарадах Беларусі рэпрэсіі ўзмацніліся, працягвалі актыўна ўжывацца ў поствыбарчы перыяд і не спыняюцца дагэтуль.

У сваім імкненні любымі шляхамі здушыць пратэсты ў краіне ўлады звяртаюцца да самых шырокіх і разнастайных формаў рэпрэсій, уключаючы звальненні з працы, адлічэнні з навучальных установаў і нават гвалтоўнае выдварэнне з краіны лідараў апазіцыі і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Крымінальны пераслед грамадзянаў стаў адным з асноўных відаў такіх рэпрэсій.

Праваабаронцы «Вясны» прааналізавалі ўнесеныя за апошні год змены ў законы Беларусі па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, пра экстрэмізм, пра сілавыя ведамствы, пра масавыя мерапрыемствы і СМІ з пункту гледжання іх уплыву на сітуацыю з правамі чалавека і асноўнымі свабодамі.

Юрыст «Вясны» Павел Сапелка адзначае, што ўлады дапускаюць масавыя і сістэмныя парушэнні правоў чалавека, а прававая сістэма не ў сілах забяспечыць належную прававую абарону парушаных правоў і цалкам пераарыентаваная на рэпрэсіі і пераслед іншадумцаў.

«Шмат якія з сумнеўных з пункту гледжання права, адкрыта незаконных падыходаў, што выкарыстоўваліся следчымі органамі ў перыяд барацьбы з іншадумцамі ў перыяд гэтага крызісу, ляглі пазней у аснову рэпрэсіўных зменаў у нацыянальнае заканадаўства. У прыватнасці — у законы пра процідзеянне экстрэмізму, пра недапушчэнне рэабілітацыі нацызму, пра СМІ і масавыя мерапрыемствы, у Крымінальны кодэкс і іншыя», — падкрэсліў праваабаронца.

«Грамадзянскую супольнасць у Беларусі чакаюць новыя рэпрэсіі і пераслед». Агляд зменаў у законы Беларусі за апошні год

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства