viasna on patreon

Хроніка палітычнага пераследу 31 жніўня і 1 верасня Дапоўнена

2021 2021-09-01T16:50:00+0300 2021-09-02T16:45:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/silaviki_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота "Наша Ніва"

Ілюстрацыйнае фота "Наша Ніва"

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 31 жніўня і 1 верасня. Людзей працягваюць затрымліваць, праводзіць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Пераслед 1 верасня

Супраць сямі мінчукоў распачалі крымінальную справу за размалёваныя цюкі з сенажом. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

Ноччу 1 верасня затрымалі чатырох мужчын і трох жанчын з Мінска (ім ад 27 да 51 года) каля трасы М1. МУС паведамляе, што яны размалёўвалі спакаваныя стагі саломы. Следчыя распачалі крымінальную справу за злоснае хуліганства па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса.

Спіс затрыманых 1 верасня па "справе размаляваных цюкоў" пад Дзяржынскам:

1.Аляксандр Бабко (11.06.85)

2.Алена Дзядзюля (05.07.1970)

3.Вольга Дубовік (29.03.1977)

4.Ігар Мыслівец

5.Андрэй Рыко

6.Кацярына Рыко

Прозвішча сёмага затрыманага па справе высвятляецца.


З музыкі Эрыка Арлова-Шымкуса знятыя падазрэнні паводле крымінальнай справы, заведзенай восенню 2020-га.

Пра гэта ён паведаміў у сваім Facebook.


Прайшоў ператрус у кватэры ў кіраўніка спартыўнага партала «Трыбуна» Максіма Беразінскага

Па словах Беразінскага, у кватэры, дзе ён год як не жыве, былі ўзламаныя дзверы. Забралі цвёрды дыск камп’ютара, некалькі флэшак, белыя і чырвоныя бранзалеты, магніт з "Пагоняй" і бейсбольную біту з лагатыпам «Трыбуны».

Таксама вядома, што некалькі дзён таму прайшоў ператрус яшчэ ў аднаго супрацоўніка партала.


Рэдактара «Віртуальнага Брэста» Андрэя Кухарчыка выклікалі на допыт у Следчы камітэт 2 верасня па справе аб абразе чыноўніка, піша "Медиазона". Статус Кухарчыка па справе невядомы.


СК адмовіў змяніць меру ўтрымання палітзняволенаму галоўнаму рэдактару «Нашай Нівы». Спатканне са сваякамі таксама не дазваляюць, піша "Наша Ніва".

Ягор Марціновіч звяртаўся з хадайніцтвам аб змене меры ўтрымання — пад асабістае паручальніцтва. Два вядомыя беларускія навукоўцы падалі заявы ў СК, гарантуючы, што гатовыя паручыцца за Марціновіча. Аднак следчы адхіліў хадайніцтва.

Таксама родным Ягора адмаўляюць у спатканні з ім. Прадастаўленне спаткання з роднымі «не спрыяе ўсебаковаму, поўнаму і аб’ектыўнаму вывучэнню абставінаў крымінальнай справы».


Палітзняволенага гендырэктара hoster.by Сяргея Павалішава выпусцілі з СІЗА. Яму змененая мера стрымання. Адвакат распавёў @reformby, што Павалішаў ўсё яшчэ знаходзіцца пад следствам. Новая мера стрымання пакуль невядомая.


У Мінску паведамляецца пра затрыманне Анастасіі Рокач. Да яе прыйшлі з ператрусам і затрымалі.


Затрыманы былы кіраўнік "Аховы птушак Бацькаўшчыны", паведамляе"Салідарнасць".

Віктар Фянчук раней узначальваў «Ахова птушак Бацькаўшчыны». 8 лістапада 2020 года Фенчука затрымалі на Маршы ў Мінску, ён атрымаў 15 сутак арышту.

АПБ у фэйсбук паведамляе: "Затрымалі нашага супрацоўніка, спадзяемся, хутка ён будзе на волі і вернецца ды аховы дзікай прыроды".

Дапоўнена. Віктара Фянчука асудзілі на 12 сутак адміністрацыйнага арышту.


 Тэлеграм-канал «Чай з малинавым варэннем» прызналі экстрэмісцкім ў Беларусі. Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска.


Кіраўнік Партыі БНФ Кастусёў захварэў каранавірусам. Адвакатка не змагла яго наведаць у СІЗА КДБ

31 жніўня адвакатка Інэса Аленская не сустрэлася з падабаронным Рыгорам Кастусёвым з-за яго заражэння каранавірусам. Пра гэта БелаПАН паведаміла Кацярына Кастусёва, Дачка 64-гадовага лідара Партыі БНФ, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

У СІЗА палітык атрымаў дзве дозы вакцыны супраць каронавіруса. У жніўні яго абследавалі для дыягностыкі анкалагічных захворванняў, але вынікі сям'і яшчэ не паведамілі.

31 жніўня ў СІЗА КДБ прыйшла адвакат, там яна даведалася, што ў Кастусёва каранавірус. У лісце родным ад 25 жніўня ён распавёў, што яго здароўе пагоршылася.

Хадайніцтвы аб змене меры стрымання палітыку на хатні арышт з-за стану здароўя не задавальняюць. Між тым, па меркаванні родных, яму патрэбна тэрміновая аперацыя.

У няволі Кастусёў з 12 красавіка. Яго абвінавачваюць у змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу ці ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).


Палітзняволенага Сяргея Спарыша, асуджаннага па справе "Армія з народам" да шасці гадоў зняволення, этапавалі адбываць пакаранне ў калонію №22 у Івацэвічах.

Пераслед 31 жніўня

У Лідзе затрымалі Яўгена Банцэвіча.


Як паведамілі праваабаронцам "Вясны", у Мінску 31 жніўня затрымалі Аляксандра Якушава і Максіма Салаўёва. Падрабязнасцей пакуль няма. 

Таксама паведамляецца пра затрыманне Аляксандра Бабко (11.06.85), Ігары Мысліўца і Алены Дзядзюлі.

"Списки Окрестина" паведамляюць таксама пра затрыманне Віктара Фенчука і Аляксандра Мацеюка.


Таксама ў Мінску быў затрыманы Максім Пятровіч. Як паведамляе тэлеграм-канал "Вясна назірае", яго арыштавалі на 15 сутак па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) пасля размовы з супрацоўнікам АМАПа на Зыбіцкай.


У адваката палітзняволенага Уладзіміра Мацкевіча адбыўся ператрус — ён з'ехаў з Беларусі

«Права на абарону» паведамляе, што ў адваката Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Дзмітрыя Лазавіка 13 жніўня па месцы рэгістрацыі прайшоў ператрус у рамках крымінальнай справы, у якой Дзмітрый з'яўляецца абаронцам. На дадзены момант, адвакат пакінуў межы краіны.

Акрамя таго, Дзмітрый быў выкліканы на пасяджэнне Кваліфікацыйнай камісіі 11 жніўня для праходжання чарговай атэстацыі, аднак на само паседжанне не з'явіўся. Як растлумачыў абаронца, ён і не збіраўся прысутнічаць на пераатэстацыі, паколькі лічыць вынік (непраходжанне з наступным пазбаўленнем ліцэнзіі) загадзя перадвызначаным.

Адвакат з'яўляецца абаронцам палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча і дэлегатам платформы «Сход».


Да грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» прыйшлі з вобшукам

АПБ працавала дзеля захавання разнастайнасці відаў і экасістэм у Беларусі шляхам далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды.

Падрабязнасцямі падзяліўся дырэктар арганізацыі Аляксандр Вінчэўскі:

«Прыйшлі з пастановай у офіс арганізацыі. Папрасілі копіі дакументаў некаторых фінансавых. Вялі карэктна сябе, каля гадзіны пасядзелі і ўсё. Тэлефоны супрацоўнікаў праверылі і зʼехалі. У пастанове шмат было чаго напісана. Шмат было ўсялякіх артыкулаў, цэлы абзац».

Паведамляецца пра затрыманне аднаго чалавека.


Справу супраць беларускага «Прэс-клубу» спынілі

Генеральная пракуратура спыніла крымінальную справу супраць былой палітзняволенай каманды беларускага «Прэс-клубу»: Юліі Слуцкай, Пятра Слуцкага, Сяргея Альшэўскага і Алы Шарко.


Мастак Алесь Пушкін застаецца за кратамі. Яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на тры месяцы.

Яго вінавацяць у тым, што дэманстрацыяй партрэту антысавецкага дзеяча Яўгена Жыхара ён «рэабілітуе нацызм». Мастаку пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення. Пушкін сябе вінаватым не прызнае.


Улады Беларусі ліквідавалі «Экадом» — адно з самых старых НКА, што займалася пытаннямі экалогіі.

Пра гэта распавяла старшыня праўлення арганізацыі Ірына Сухій. Заснаваны ў 1996 годзе, «Экадом» прасоўваў зялёную энергетыку, экафрэндлі лад жыцця, ідэі ўстойлівага развіцця.

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства