viasna on patreon

Тры гады калоніі і больш за чатыры тысячы выплат – за "абразы прадстаўнікоў улады" і знойдзены пры вобшуку порах

2021 2021-09-02T08:36:26+0300 2021-09-02T08:37:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stiazhki_na_rukah.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак

1 верасня суд Паставаў і Пастаўскага раёна вынес прысуд паводле ч.2 арт.295 і арт.369 Крымінальнага кодэкса ваеннаму пенсіянеру – 65-гадоваму Сяргею Купрэшыну.

Яму прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму: 2,5 гады абмежавання калоніі без накіравання ў ПУАТ (“хатняй хіміі”) – паводле арт.369 і тры гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму – паводле ч.2 арт.295. Пакаранне прызначанае шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім.

Таксама ён мусіць выплаціць 87 рублеў дзяржпошліны, 98 рублёў 59 капеек – працэсуальных выдаткаў. Ён жа мусіць сплаціць штраф у 100 базавых велічынь паводле арт.295 – 2900 рублёў. Ён жа павінен выплаціць маральную кампенсацыю пацярпеламу ў памеры тысячы рублёў.

Атрымліваецца, агулам Купрэшын мусіць выплаціць 4085 рублёў 59 капеек.

Справу разглядзела суддзя Максімовіч Наталля. Бок дзяржабвінавачання падтрымліваў пракурор Пастаўскага раёна Аляксандр Козіч. У справе было двое пацярпелых: Карэнько і Лютынскі, адзін з якіх на суд не з’явіўся.

З 14 па 17 красавіка 2021 года ён ўтрымліваўся ў ІЧУ. Пад варту Купрэшын узяты 29 жніўня.

У чым абвінавацілі?

2 красавіка 2021 года, маючы намер публічна абразіць намесніка пракурора, накіраваў на адрас пракуратуры Віцебскай вобласці электронны ліст. Ён пачынаўся словам “Карэнько” і заканчваецца – “бессмяротны” і меў негатыўную форму ацэнкі службовай асобы, прадстаўляў “бранны сегмент”. Ліст быў накіраваны на падрыў аўтарытэта супрацоўнікаў пракуратуры, у зняважлівай форме абразіў Карэнько як прадстаўніка ўлады.

Ён жа ў гэты дзень, маючы намер публічна абразіць першага намесніка старшыні райвыканкама ў сувязі выканання ім службовых абавязкаў, накіраваў на адрас райвыканкама ліст, у якім абразіў чыноўніка. Ён быў накіраваны на фармаванне негатыўнага вобраза прадстаўніка ўлады. Ліст пачынаўся словам “Лютынскаму” і заканчваўся словамі “усё можна”, а таксама яшчэ адзін ліст.

Згодна з абвінавачаннямі, Купрэшын “прадбачыў магчымасць азнаямлення з лістамі іншых супрацоўнікаў райвыканкама”.

Гэтымі двумя эпізодамі ён здзейсніў злачынства, прадугледжанае арт.369 КК.

Таксама ён парушыў тэрміны дазвола насіць зброю і незаконна захоўваў выбуховыя рэчывы: дымавы порах, які прыдатны да ўтварэння выбуху.

Што казаў абвінавачаны?

Сяргей Купрэшын цалкам не прызнаў віну.

Ён напісаў, што пісаў зварот у пракуратуру с заявай у пракуратуру Пастаўскага раёна да Ластоўскага, таму што ў ягоным садовым таварыстве адрэзалі правады на слупе – праз гэта ў пасёлку не было электрычнасці. Ён не атрымаў адказа, таму напісаў у пракуратуру Віцебскай вобласці – адтуль яму прыйшоў адказ, сэнс якога, на думку Купрэшына, палягаў у тым, што ён нібыта не накіроўваў заяву ў пракуратуру раёна. Адказ чыноўніка ўзрушыў абвінавачанага і ён напісаў, што чыноўнік – “мерзавец”. Ён упэўнены, што гэта ўжывальная лексіка, якую ён чуе кожны дзень з тэлевізара.

“Вы прачыталі такую даўгую абвінаваўчую прамову, а я напісаў усяго толькі пяць словаў: “Ты мерзавец, адчуваеш, што ты бессмяротны – нешта такое. Я не лічу, што гэта абраза”, – адзначыў Купрэшын.

Лютынскаму ён пісаў з той жа нагоды. Купрэшын распавёў, што яго наведвалі 12 чыноўнікаў. “Больш за 50 сутак прасядзеў без электрычнасці, заплаціў грошы, а света як не было – так і не з’явіўся”, – распавёў ён. Абвінавачаны пацвердзіў, што пісаў і гэты ліст, аднак таксама не прызнае, што гэта была знявага. “Ці можна лічыць гэта знявагай? Так, пагладзіў”, – быў упэўнены ён.

Паводле арт.295 КК ён паведаміў, што ён паляўнічы, аднак пасведчанне на права паляўніцтва ўжо зкончылася. Ён прызнаў, што захоўваў порах, але не прызнаў, што гэта выбуховае рэчыва.

У канцы верасня 2020 года ўчастковы забраў у яго стрэльбу пры яшчэ дзейным дазваленні на зброю праз прыцягванне Купрэшына па іншай справе па абразе старшыні таварыства. Ён патлумачыў, што не здаў порах, таму што пандэмія, хвароба. Але ён не ўпэўнены, што на захаванне пораху патрэбен нейкі дазвол, бо “гэта ж нават не патроны” да таго ж, гэта “ягоная маёмасць”. Таксама ён дадаў, што нелагічна пераследваць паляўнічага за тое, што ён захоўваў порах: рэшткі назапасіліся падчас яго паляўніцтва, а ніхто не пытаўся пра тое, ці ёсць выбуховыя рэчывы, калі забіралі зброю. “Гэта пытанне да іх прафесіяналізму”, – упэўнены Купрэшын.

Што казалі пацярпелыя?

Лютынскі пацвердзіў, што Купрэшын звярнуўся з просьбай падключыць электрычнасць, але старшыня таварыства распавёў пра запазычанасць. Але нават пасля пагашанай запазычанасці падключыць Купрэшына не выявілася магчымасць, бо ён не пусціў супрацоўніка дзяржнагляду ў дом. Пасля гэтага атрымаў пагрозы ў свой бок: ён упэўнены, што яны былі звязаныя з выкананнем ягоных службовых абавязкаў. Пакаранне Лютынскі пакінуў на разгляд справы, маральную кампенсацыю Лютынскі не заявіў.

Паказанні Карэнько былі зачытаныя ў ягоную адсутнасць: пацярпелы адзначыў, што заява абвінавачанага была пакінутая без разгляду, бо яна была складзеная з парушэннямі. Аб гэтым Купрэшыну паведамілі па электроннай пошце, а ў адказ зноў атрымалі неналежным чынам аформленую заяву. Таму яе пакінулі без разгляду. Пасля гэтага Купрэшын накіраваў зневажальны Карэнько ліст. Таксама ён заявіў кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 1000 рублёў: яе ён папрасіў пералічыць сацыяльна-педагагічнаму цэнтру. Абвінавачаны быў гатовы пералічыць грошы на дабрачынасць, але спытаў: “Як суаднесці адсутнасць электраэнергіі 50 сутак і маральную шкоду? Калі ён такі далікатны, атрымліваецца, прычыніў яму шкоду – а што рабіць са мной? Што са мной зрабілі чыноўнікі? Гэта злачынства супраць чалавечнасці. У якой краіне мы жывём? Няхай ідзе з гэтай пасады – і не будзе ў яго такіх маральных пакут”, – сказаў Купрэшын.

Лінгвістычная экспертыза пацвердзіла, што ў адным з тэкстаў не маецца негатыўнай інфармацыі пра Карэнько; у іншым – маецца ягоная негатыўная ацэнка, якая складаецца ў семантыцы лексемы “мерзавец”, якая стылістычна памечаная як “лаянкавая”.  У адносінах да Лютынскага у выразе “Ты, мерзавец, решил, что тебе все можно. Надеюсь, встретимся с тобой, ублюдком, в суде – лаянкавым словам з’яўляецца слова “мерзавец”. А ў выразе “Чиновник откровенный мерзавец, держит смердов… Чиновник Лютынский в ответе на обращение тупо потвердил, что он преступник, мерзавец, тупое животное” таксама маецца негатыўная ацэнка Лютынскага.  

Яму прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму: 2,5 гады абмежавання калоніі без накіравання ў ПУАТ (“хатняй хіміі”) – паводле арт.369 і тры гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму – паводле ч.2 арт.295. Пакаранне прызначанае шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім.

Таксама ён мусіць выплаціць 87 рублеў дзяржпошліны, 98 рублёў 59 капеек – працэсуальных выдаткаў. Ён жа мусіць сплаціць штраф у 100 базавых велічынь паводле арт.295 – 2900 рублёў. Ён жа мусіць выплаціць маральную кампенсацыю пацярпеламу ў памеры тысячы рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства