viasna on patreon

Пракурор запрасіў пакаранне па крымінальнай справе супраць брэсцкай актывісткі Алены Гнаўк Дапоўнена

2021 2021-09-02T16:12:00+0300 2021-09-02T16:25:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gnauk_alena_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Брэста 2 верасня пачынаецца разгляд крымінальнай справы па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта) супраць брэсцкай 64-гадавы актывісткі Алены Гнаўк. У пачатку траўня гэтага года яе асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» па «справе карагодаў», яна ўжо адбывае пакаранне. Пенсіянерцы можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ды чатырох гадоў. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Куроўскі, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Міхаіл Булыгін.

Алена Гнаўк. Фота: tut.by
Алена Гнаўк

Згодна з матэрыяламі справы, Алена Гнаўк 20 красавіка 2021 года, знаходзячыся ў зале Дома правасуддзя ў г. Брэсце, у ходзе яе допыту ў якасці абвінавачанай у межах іншай крымінальнай справы выказалася фразай, у якой утрымлівалася абраза ў адрас кіраўніка дзяржавы.

Па словах пенсіянеркі, на разглядзе "справы карагодаў" яна сказала: "9 жніўня мінулага года ўлада захапіў не зусім здаровы псіхічна чалавек..."

Як паведаміла сама Алена, памочнік пракурора — Аляксей Бараноўскі — які падтрымліваў абвінавачванне на «справе карагодаў», напісаў дакладную запіску на імя пракурора Брэста, у якой засведчыў аб "нанясенні цяперашняму прэзыдэнту Лукашэнку цяжкай абразы, што ўнясе напружанне і дэстабілізацыю ў краіне".

Алена на судзе віну не прызнала. Яна падала хадайніцтва аб спыненні крымінальнай справы і аб прызначэнні незалежнай лінгвістычнай экспертызы. Але суддзя Куроўскі адхіліў хадайніцтвы абвінавачанай.

Брэсцкая "Вясна" паведамляе, што пракурор Булыгін просіць пакараць Гнаўк двума гадамі "хатняй хіміі". А ўлічваючы яшчэ і пакаранне ў два гады абмежавання волі без накіравання па карагоднай справе, сумарна пакараць трыма гадамі "хатняй хіміі".

Прысуд абвесцяць заўтра, 3 верасня, у 15:00.

Актывістка цяпер адбывае пакаранне ў выглядзе "хатняй хіміі" і знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе па крымінальнай справы па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Алену Гнаўк 7 траўня асудзілі па "справе карагодаў" па ч. 1 арт. 342 КК да двух гадоў "хатняй хіміі". 24 ліпеня прысуд уступіў у сілу.

brest_karagosy_90.jpeg

Да года калоніі. Па брэсцкай "справе карагодаў" пакаралі яшчэ 14 чалавек

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 траўня асудзілі яшчэ 14 фігурантаў па "справе карагодаў" па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства