viasna on patreon

У Алеся Бяляцкага з’явілася “хросная” ў Еўрапейскім парламенце

2021 2021-09-07T13:27:51+0300 2021-09-10T11:47:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/westandbyyou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцэ-прэзідэнтка Еўрапейскага парламента Нікола Бір далучылася да кампаніі салідарнасці Libereco #WeStandBYyou ў падтрымку старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага.

«Для мяне вялікі гонар зноў ўзяць на сябе адказнасць. Адказнасць у якасці “хроснай” аднаго з сотняў палітвязняў у Беларусі», — сказала Нікола Бір, каментуючы сваё рашэнне падтрымаць беларускага праваабаронцу. «Алесь Бяляцкі — паважаны чалавек. Яго некалькі разоў намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру за абарону правоў чалавека і асноўных свабод з дапамогай негвалтоўнай дзейнасці. За гэта ён зараз знаходзіцца ў СІЗА па сфабрыкаваных абвінавачваннях».

«Я ўсім сэрцам падтрымліваю вызваленне Алеся Бяляцкага, таму што ведаю, якую выдатную паслугу вы аказваеце беларускаму грамадству. Я патрабую тут і цяпер ад спадара Лукашэнкі і беларускіх уладаў спыніць крымінальны пераслед, спыніць рэпрэсіі і неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, у тым ліку Алеся Бяляцкага».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства