viasna on patreon

#WeStandBYou: “Хросныя” для Уладзіміра Лабковіча, Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча

2021 2021-09-10T11:50:18+0300 2021-09-10T12:47:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nicolabeer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, якую ладзіць швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя Libereco, сваіх сімвалічных хросных атрымалі праваабаронцы “Вясны” Уладзімір Лабковіч, Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.

Дэпутат Бундэстага Штэфан Гельбхаар
Дэпутат Бундэстага Штэфан Гельбхаар

Дэпутат нямецкага Бундэстага Штэфан Гельбхаар узяў на сябе абавязкі “хроснага” Уладзіміра Лабковіча. Ён заявіў:

"Усё больш і больш праваабаронцаў трапляюць пад крымінальную адказнасць з-за сваёй працы. Цяпер за кратамі апынуліся сем супрацоўнікаў «Вясны», адзін з іх – Уладзімір Лабковіч. У прававой дзяржаве заўжды мусіць гарантавацца права ажыццяўляць сваю прафесію і абараняць рэпрэсаваных без небяспекі. Я патрабую неадкладнага і безумоўнага вызвалення Уладзіміра Лабковіча і іншых незаконна затрыманых!”

Віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента Нікола Бір
Віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента Нікола Бір

Віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента Нікола Бір падтрымала Алеся Бяляцкага.

“Быць актыўным удзельнікам грамадзянскай супольнасці не з'яўляецца злачынствам. Новая дэмакратычная Беларусь, нараджэнне якой мы бачым, мае патрэбу ў вас, Алесь Бяляцкі. У якасці “хроснай” я буду змагацца за ваша неадкладнае вызваленне і зраблю ўсё магчымае, каб вы працягвалі абараняць правы чалавека і асноўныя свабоды!”

У сваім відэазвароце Нікола Бір дадае:

“Для мяне вялікі гонар зноў ўзяць на сябе адказнасць. Адказнасць у якасці “хроснай” аднаго з сотняў палітвязняў у Беларусі. Алесь Бяляцкі – заслужаны чалавек. Яго некалькі разоў намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру за абарону правоў чалавека і асноўных свабод з дапамогай негвалтоўнай дзейнасці. За гэта ён зараз знаходзіцца ў СІЗА па сфабрыкаваных абвінавачваннях. Менавіта гэта і складае вызначэнне палітычнага зняволенага.”

Старшыня дэпутацкай групы “Саюз 90/Зялёныя” у нямецкім Бундэстагу Антон Хофрайтэр
Старшыня дэпутацкай групы “Саюз 90/Зялёныя” у нямецкім Бундэстагу Антон Хофрайтэр

Старшыня дэпутацкай групы “Саюз 90/Зялёныя” у нямецкім Бундэстагу Антон Хофрайтэр сказаў з нагоды рашэння стаць “хросным” Валянціна Стэфановіча:

“Я вельмі паважаю мужнасць людзей у Беларусі, якія рызыкуюць сваім жыццём, каб выступіць у абарону правоў чалавека і свабодных выбараў. Дзеля ўсіх тых, каму цяпер патрэбна наша падтрымка і салідарнасць, я бяру на сябе палітычныя абавязкі “хроснага” Валянціна Стэфановіча з Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Я заклікаю да яго неадкладнага вызвалення, а таксама да безумоўнага вызвалення больш за 650 палітвязняў у Беларусі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства