Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN)
Анонс праграмы на 14 верасня:
Падзея: Праваабаронцы “Вясны” распачынаюць кампанію салідарнасці са сваімі палітзняволенымі калегамі. Хто да яе ўжо далучыўся і як можаце далучыцца вы?
Крымінальны пераслед: Рэзанансны прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку, а таксама — дзіўная гісторыя Алены Гнаўк, крымінальны суд якой пацягнуў за сабой новы суд, а той, у сваю чаргу, — яшчэ адзін…
Па-за межамі: Беларуса Макарыя Малахоўскага затрымалі ў Польшчы — як аказалася, ён мае “чырвоную ноту” Інтэрпола. Беларускія сілавікі кажуць, што Макарый падчас беларускіх пратэстаў наехаў на супрацоўніка ДПС, а прадстаўнік Беларускага дома у Варшаве Кацпер Сеніцкі запэўніў польскі бок, што пошук Макарыя ў Польшчы — гэта пераслед па палітычным прычынам. А што сказаў сам Макарый Малахоўскі пасля свайго вызвалення з польскай акружной пракуратуры? Як ацэньвае працу польскіх паліцэйскіх і ўмовы ўтрымання ў польскім пастарунку?
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта Litesound.
*Пазней тут з'явіцца аўдыёзапіс выпуску.