viasna on patreon

Крымінальныя справы супраць блогера, затрыманне на заводзе: хроніка пераследу 16-17 верасня Дапоўнена

2021 2021-09-17T11:45:12+0300 2021-09-17T14:30:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ermashuk_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 16-17 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Сёння, 17 верасня, ліквідавана «Таварыства беларускай школы».

Затрыманне на заводзе

16 верасня ў 11 гадзін на працоўным месцы на МТЗ у Мінску міліцыя затрымала за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах кранаўшчыка стрыжневага ўчастка Дзмітрыя Колбіка

Палітзняволенай валанцёрцы "Вясны" на судзе стала кепска 

З ліста праваабаронцы Леаніда Судаленкі стала вядома, што на першым паседжанні суду над ім, Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля абвінавачанай Таццяне Ласіцы стала кепска і яе ўвезлі ў СІЗА. Працэс над праваабаронцам і яго памочніцамі закрыты, таму няма аніякай інфармацыі, што там адбываецца. Толькі вядома, што паседжанні адбываюцца штодня. Да 24 верасня запланавана 16 паседжанняў суду.

Крымінальныя справы супраць блогера з Гродна 

Вадзім Ермашук
Вадзім Ермашук

Супраць блогера Вадзіма Ермашука (Vadimati) завялі крымінальную справу па двух артыкулах: арт. 368 КК «Абраза прэзідэнта» і арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Пра гэта стала вядома 16 верасня. Абвінавачванне Вадзіму пакуль не прад'явілі.

Пасля свайго затрымання ў сярэдзіне жніўня блогер агулам атрымаў 40 сутак адміністрацыйнага арышту.

Спыненне крымінальнай справы па факце смерці Рамана Бандарэнкі

Як паведаміла Генпракуратура, расследаванне крымінальнай справы па факце смерці Рамана Бандарэнка прыпынена на падставе п. 1 ч. 1 арт. 246 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь з прычыны невысвятленнем асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага.

"У адпаведнасці з п. 1 ч. 2 арт. 247 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і пасля прыпынення вытворчасці па справе прымаюцца меры па ўстанаўленні асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага".

Алесь Бяляцкі: "Адказнасць за смерць Рамана Бандарэнкі ляжыць на МУС"

Увечары 12 лістапада стала вядома, што ў БХМД памёр Раман Бандарэнка, якога 11 лістапада ў лякарню даставіла хуткая дапамога з Цэнтральнага РУУС Мінска. Праваабарончы цэнтр "Вясна" патрабуе узбуджэння крымінальнай справы, правядзення расследавання і пакарання вінаватых у смерці Рамана.

Арышт за БЧБ-сурвэтку

Дырэктара віцебскага прадпрыемства Уладзіміра Пунько кінулі на 20 сутак за краты за БЧБ-сурвэтку ў аўтамабілі. Мужчыну ўзялі пад варту на выхадзе з судовай залы. Суддзя – Алена Цыганкова.

Ва Украіне затрымалі пецярых беларусаў. Сярод затрыманых — рэпрасаваны ў Беларусі экс-сілавік

Як паведамляе Беларускі Дом ва Украіне, раніцай 16 верасня ў Кіеве СБУ затрымала пяць беларусаў. З імі праводзяцца прафілактычныя гутаркі. Паведамляецца, што ім прапаноўваюць выбар — "супрацоўніцтва ці дэпартацыя". Прычыны затрымання пакуль невядомыя, СБУ не каментую сітуацыю.

Сярод затрыманых валанцёрка Алена Жаркевіч, якая займаецца дапамогай рэлакантам з Беларусі. Яна з сынам прыехала сёлета ва Украіну і дапамагла сотням беларусаў, якія аказалася ў краіне без жытла ці дакументаў.

Таксама затрымалі былога мiлiцыянта Ягора Емяльянава, які звольніўся з міліцыі ў знак пратэсту 11 жніўня. Емяльянава каралі 40 суткамі арышту. «Вясна» падрабязна пісала пра яго пераслед і суды.

Яшчэ адзін з затрыманых — Віталь Таргонскі. Са словаў блізкіх, яму пагражаюць высылкай. Віталь знаходзіўся некаторы час у Польшчы і вырашыў вярнуцца ў Кіеў.

Беларускі дом ва Украіне паведаміў праз некалькі гадзін, што Алену Жаркевіч адпусцілі. Таксама выйшаў беларус Віталь Таргонскі.

Са словаў прадстаўнікоў СБУ, беларусам нічога не пагражае:

"Экс-капітану беларускай міліцыі Ягору Емельянаву і валанцёру Беларускага дома ў Украіне Алене Жаркевіч нічога не пагражае. Іх выклікалі супрацоўнікі СБУ для прафілактычнай гутаркі. Ніякіх артыкулаў ім не інкрымінуюць".

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства