viasna on patreon

Свабоду “Вясне”! Як прайшлі акцыі салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі Фота

2021 2021-09-18T13:47:29+0300 2021-09-20T13:04:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/freeviasna_actions36.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У шматлікіх гарадах розных краінаў 17 верасня прайшлі акцыі салідарнасці ў межах кампаніі салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі “Вясны” - #FreeViasna.

Тысячы людзей выходзілі ў Францыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Літве, Польшчы, Аўстрыі, Грузіі, Украіне і іншых краінах, каб выказаць сваю падтрымку зняволеным “вясноўцам” Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу, Марфе Рабковай, Леаніду Судаленка, Таццяне Ласіцы і Андрэю Чапюку.

freeviasna_actions23.jpg
Акцыя ў Парыжы

Акцыю ў Парыжы арганізавалі Amnesty International France і Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH), а сярод выступоўцаў былі намеснік кіраўніка дэпартамента мэрыі па правах чалавека і барацьбы з дыскрымінацыяй Жан-Люк Рамэра-Мішэль, дырэктарка Amnesty International France Сільвія Брыго, дырэктар FIDH па адвакацыі Антуан Мадлен, кіраўнік Аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральна Азіі FIDH Ілля Нузаў і праваабаронца Саша Кулаева.

“Міжнародны маніторынг не быў бы магчымы, калі б не было “Вясны”. І ААН, і ЕС, і іншыя міжнародныя арганізацыі ведалі, што адбываецца ў Беларусі, таму што калегі з "Вясны" бралі на сябе рызыкі і цяпер паплаціліся за гэта”, - адзначыла падчас свайго выступу ў Парыжы Саша Кулаева.

freeviasna_actions4.jpg
Грамадзянская сетка Опора (Украіна) выступіла ў абарону "Вясны"
freeviasna_actions8.jpg
Праваабарончая арганізацыя "Бір Дуйно - Кыргызстан" далучылася да кампаніі #FreeViasna
freeviasna_actions5.jpg
Finnish League for Human Rights і беларусы Фінляндыі далучыліся да акцыі салідарнасці #FreeViasna
right_livelihood_6.jpg
Супрацоўнікі прэміі "За годны лад жыцця" (Right Livelihood) патрабуюць вызвалення праваабаронцаў
freeviasna_actions3.jpg
Акцыя ў Вене, Аўстрыя
freeviasna_actions7.jpg
Акцыя ў Кіеве, арганізаваная "Цэнтрам грамадзянскіх свабод"

freeviasna_actions10.jpg
Хельсінкскі фонд правоў чалавека разам з праваабаронцамі "Вясны"
freeviasna_actions16.jpg
Супрацоўнікі Хельсінкскага Камітэту Нідэрландаў выступілі ў падтрымку "вясноўцаў"
vilnia3.jpg
Акцыя ў Вільні, арганізаваная пры ўдзеле фонда дапамогі беларусам у Літве Razam

freeviasna_actions31.jpg
Акцыя ў Тбілісі, якую дапамагаў арганізаваць Свабодны Беларускі Дом у Грузіі
freeviasna_actions35.jpg
Акцыя арганізаваная пры дапамозе Беларускага Дома ў Варшаве
freeviasna_actions32.jpg
Акцыя ў Батумі
freeviasna_actions30.jpg
Аліна Стэфановіч з партрэтам зняволенага мужа на акцыі ў Батумі
freeviasna_actions36.jpg
Больш за 400 супрацоўнікаў і прыхільнікаў «People in Need» зрабілі групавую фатаграфію

Відэазвароты (з беларускімі субтытрамі) ў падтрымку праваабаронцаў і патрабаваннем іх вызвалення запісалі старшыня Östgruppen - Шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека Марцін Угла, выканаўчы дырэктар Civil Rights Defenders Андэрс Петэрсан, дырэктарка Сеткі Дамоў правоў чалавека Марыя Дале, прадстаўніца Праваабарончага цэнтра "Зміна" Ірыны Іванчанка, дырэктарка па прававых пытаннях Фонду Клуні “За справядлівасць” Аня Нейштат, дырэктарка Міжнароднага кінафестывалю і форуму па правах чалавека Ізабэль Гацікер, генеральны сакратар Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (ОМСТ) Геральд Стаберок, выканаўчы дырэктар прэміі “За годны лад жыцця” Уле фон Ікскюль, прэзідэнтка Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Эліс Магвэ, дырэктар Human Rights Watch Кен Рот.


У Літоўскім Сейме адбылася прэс-канферэнцыя з ўдзелам парламентарыяў Лаймы Андрыкене, якая стала сімвалічнай “хроснай” Леаніда Судаленкі, і Руты Мілюце, якая з’яўляецца “хроснай” Марфы Рабковай, прадстаўніка Freedom House Віціса Юрконіса, праваабаронцаў “Вясны” Паўла Сапелкі і Наталлі Сацункевіч, а таксама жонкі Валянціна – Аліны Стэфановіч.

“Кожны можа далучыцца да кампаніі, і першае, што можна зрабіць, – узяць простую паштоўку і напісаць палітзняволенаму: я прачытаў пра цябе сёння, я ведаю пра цябе, я думаю пра цябе”, - заклікаў Віціс Юрконіс.

Праваабаронцы “Вясны” Алег Пашкевіч і Аляксей Колчын разам з Віцісам Юрконісам таксама распавялі пра кампанію на літоўскім радыё LRT.

Як далучыцца да кампаніі #FreeViasna чытайце на сайце freeviasna.org

Свабоду “Вясне”! Як прайшлі акцыі салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі
FreeViasna

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства