viasna on patreon

Палітвязню Паўлу Яіцкаму прысудзілі два гады “хатняй хіміі” і вызвалілі ў зале суда

2021 2021-09-22T10:44:00+0300 2021-09-22T11:11:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jaicki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Яіцкі. Фота з сацыяльных сетак.

Павел Яіцкі. Фота з сацыяльных сетак.

Суд Маскоўскага раёна Мінска 22 верасня вынес прысуд па крымінальнай справе 24-гадовага жыхара сталіцы Паўла Яіцкага: два гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – “хатняй хіміі”. Палітвязня вызвалілі ў зале суда. Яго прызналі вінаватым у арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак па арт. 342 КК РБ.

Пазоў “Мінсктранса” на суму 70 тысяч рублёў будзе разглядацца ў грамадзянскім парадку.

Справу разглядала суддзя Таццяна Пірожнікава.

У судзе высветлілася, што падчас затрымання, 17 чэрвеня, за Паўлам прыйшлі двое ў цывільным, надзелі кайданкі за спіной, павялі да аўтамабіля. Па дарозе да аўтамабіля білі ў жывот, заломвалі рукі, хаця ён не аказваў супраціўлення.

У аддзяленні ГУБАЗіКа білі па ягадзіцах, прымушалі падпісаць нейкія паперы, пры гэтым увесь час білі дубінкамі. У СІЗА былі зафіксаваныя гематомы на целе.

Абвінавачанага апазналі і затрымалі па фатаграфіях у сацыяльных сетках: першы эпізод у справе - фота счэпкі недалёка ад Стэлы побач са скрыжаваннем пр. Пераможцаў і Машэрава.

"Дапамог паднесці лаўку, якой перакрывалі вуліцу"

Судзяць жыхара Мінска Паўла Яіцкага

Яіцкі ў судзе патлумачыў, што ўвечары 9 жніўня, пасля выбараў, прачытаўшы нейкі ТГ-канал, паехаў у цэнтр горада, там убачыў шмат людзей, вырашыў паназіраць за тым, што адбываецца.

“Нехта падыйшоў і  папрасіў стаць разам у счэпку для фота ў СМІ. Пастаялі мы хвілін 10, сфоткаліся  і разыйшліся. На праезную частку вуліцы не выходзіў, нічога не перакрываў, патрабаванняў разыйсціся не чуў, толькі бачыў, што ўнізе на дарозе АМАП. Вырашыў вярнуцца дадому, было позна, транспарт не хадзіў. Ішоў дварамі, імкнучыся, каб не затрымалі,” – у ходзе допыту распавёў Яіцкі.

Наступны эпізод тычыцца вечара з 10 на 11 жніўня мінулага года.

На відэазапісу аператыўнай здымкі Яіцкі апазнаў сябе пасля затрымання ў міліцыі. Бачна, што непадалёк ад станцыі метро “Пушкінская” ён дапамог вынесці лаўку на праезную частку. Растлумачыў, што ўвечары паехаў па справах, але паколькі метро не працавала і транспарт не хадзіў, то ішоў па вуліцы ў бок Пушкінскай.

На шляху некалькі людзей цягнулі лаўку і папрасілі дапамагчы. Адазваўся на просьбу, не падумаў.

21 верасня судовае пасяджэнне працягнулася.

Былі зачытаныя пісьмовыя матэрыялы справы, прайшлі судовыя спрэчкі.

Прадпрыемства “Мінсктранс” прад’явіла ў судзе іскавыя патрабаванні за перашкоду ў працы грамадскага транспарту на суму 70 тысяч рублёў.

Павел Яіцкі яго не прызнаў у поўным аб’ёме.

У судзе высветлілася, што падчас затрымання, 17 чэрвеня, за Паўлам прыйшлі двое ў цывільным, надзелі кайданкі за спіной, павялі да аўтамабіля. Па дарозе да аўтамабіля білі ў жывот, заломвалі рукі, хаця ён не аказваў супраціўлення.

У аддзяленні ГУБАЗіКа білі па ягадзіцах, прымушалі падпісаць нейкія паперы, пры гэтым увесь час білі дубінкамі. У СІЗА былі зафіксаваныя гематомы на целе.

Пракурор запрасіў для Яіцкага абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.

Абарона кажа, што была яўка з павіннай, віну сваю прызнае, супярэчнасцяў у паказаннях не ўстаноўлена, просіць абмежаванне волі без накіравання на паўтары гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства