viasna on patreon

Праваабаронца за кратамі: дармаеды, КПЧ ААН, агуркі і РЭП — знаёмімся з Леанідам Судаленкам у падкасце “Вясна прыйдзе”

2021 2021-09-24T18:14:20+0300 2021-09-24T18:22:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ik-23.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Леанід Судаленка — праваабаронца з Гомеля. Са студзеня 2021 года ён знаходзіцца ў СІЗА, а з верасня над ім распачаўся суд. У закрытым рэжыме. Свой Дзень народзінаў Леанід таксама правёў на судовым пасяджэнні — 23 верасня яму споўнілася 55 гадоў.

А ў 23-м выпуску праваабарончага падкаста “Вясна прыйдзе” прапануем вам даведацца больш пра асобу і дзейнасць Леаніда Леанідавіча Судаленкі. 

Адвакат дармаедаў, станочнік па зваротах у КПЧ ААН, “вясновец”, прадстаўнік незалежнага прафсаюза, бацька чатырох сыноў (сярод якіх таксама ёсць Леанід Леанідавіч) і стваральнік маласольных агуркоў  — чым яшчэ цікавы Леанід Леанідавіч?

Некалькі акалічнасцяў:

  • У Леаніда Леанідавіча ёсць сын Леанід — а значыць ён таксама Леанід Леанідавіч;
  • “Бліжэй да зямлі, бліжэй да людзей” — як выглядаў офіс на Палескай і якія людзі туды прыязджалі?
  • Дзякуючы Леаніду КПЧ ААН звярнуў увагу на рэпрэсіі ў Беларусі
  • Хто атрымліваў ад Леаніда агуркі, а хто — не агуркі?
  • Праваабаронца Леанід Судаленка vs суддзя Сяргей Салоўскі, які яго судзіць.

Слухаем!

"Вясна прыйдзе" · #23. Праваабаронца за кратамі: Дармаеды, КПЧ ААН, агуркі і РЭП – хто такі Леанід Судаленка?

Слухайце выпуск падкаста таксама на  SoundCloud ці YouTube.

Поўны спіс выпускаў "Вясна прыйдзе" можна пабачыць тут.

Падпісвайцеся на "Вясна прыйдзе" у SoundCloud і YouTube, каб атрымліваць паведамленні аб новых выпусках.

Пытанні, заўвагі і прапановы пішыце на пошту viasnapryjdzie96@gmail.com

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства