viasna on patreon

"Мае публічныя лекцыі маюць вялікі попыт і інтарэс". Пра што распавядае ў лістах жонцы Валянцін Стэфановіч?

2021 2021-09-28T12:32:10+0300 2021-09-28T12:43:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stefanovic2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намесніка старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" ўтрымліваюць за кратамі ў СІЗА-1 ужо два з паловай месяцы. Яго, як і старшыню арганізацыі Алеся Бяляцкага і юрыста Уладзя Лабковіча, абвінавачваюць ва ўхіленне ад выплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса) і арганізацыі і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 і 2 арт. 342 КК). У траіх затрыманых 14 ліпеня вясноўцаў назіраюцца праблемы з ліставаннем, але некаторыя весткі ўсё ж такі даходзяць да блізкіх. Жонка Валянціна Стэфановіча Аліна атрымала ўчора адразу два лісты ад 18 і 23 верасня. Праваабаронца распавёў, як удасканальвае навыкі выкладчыка, распавядаючы 11-12 сукамернікам пра войны і малюючы мапы, пра адчуванне падтрымкі з волі і чаму цэнзар не прапусціў з "Валадаркі" малюнкі-прыгоды кісуна ў турме.

Валянцін Стэфановіч
Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч піша, што адчувае вялікую падтрымку ад блізкіх, калегаў і неабыякавых людзей, але ўсё роўна сумуе па сям'і:

“Нават седзячы тут і не маючы поўнай інфармацыі, адчуваю вялікую падтрымку на волі. То невядомыя людзі грошай на рахунак закінуць, то ў пасылцы яблыкаў дашлюць. Ведаю, што і калегі мае пра мяне не забыліся. Ад гэтага сядзець мне тут значна лягчэй. Хаця, канешне, усё адно сумую па табе і па дзетачках".

Праваабаронца падзяліўся, што ўспрымае сваё зняволенне як творчую камандзіроўку:

"Паколькі большасць часу я вымушана праводжу ў замкнёнай прасторы з яшчэ 11-12 чалавекамі, то я шмат размаўляю і слухаю розныя гісторыі. Канешне, шмат вельмі смешных назіранняў і гісторый тут пабачыў і пачуў. Гумар — вельмі моцная рэч, я гэта заўсёды ведаў і гэта тое, што я моцна цаню і люблю. Калі мы зноўку будзем разам, я абавязкова буду распавядаць іх табе. Асэнсаванне гэтага ўбачанага, пачутага і перажытага трэба будзе выкласці на паперы. Верагодна, у выглядзе кароткіх апавяданняў ці навэл. Так што, можна сказаць, што я тут у нейкім сэнсе ў творчай камандзіроўцы". 

Вясновец у лісце распавёў, як яго публічныя лекцыі маюць вялікі попыт у камеры:

"Таксама я і тут удасканальваю свае навыкі выкладчыка. Малюю мапы Еўропы часоў Першай сусветнай і распавядаю пра гісторыю гэтай вайны. Учора, напрыклад, пра Ціхаакеанскі тэатр баявых дзеянняў у часы Другой сусветнай вайны [распавядаў]. Таксама намаляваў для лепшай нагляднасці мапу. Іншым разам распавядаў пра войны ў Індакітаі. Мае публічныя лекцыі маюць вялікі попыт і інтарэс. Просяць [сукамернікі] распавядаць яшчэ. Так што, я тут ліквідую прабелы ў адукацыі".

Валянцін напісаў жонцы Аліне, што марыць з ёй адправіцца ў вандроўку:

"Калі будзем разам, то я распавяду табе розныя цікавосткі і мае назіранні. Ты ж ведаеш, што я паўсюль знайду нешта цікавае і цікавых людзей. У маіх марах мы ізноўку едзем з табой кудысьці, слухаем нашую любімую музыку і шмат гаворым. Я вельмі люблю так вандраваць з табой, магу ўсю планету так аб’ехаць. Усё яшчэ будзе, мы ізноўку будзем разам і ўжо больш ніколі не будзем раставацца на ўсё доўгае-доўгае жыццё".

 Праваабаронца распавёў пра малюнкі-прыгоды кісуна, якія не прапусціў цэнзар на волю:

"Тут ужо ўключылі ацяпленне і ў нас вельмі цёпла цяпер. Да нас пад вакно прыходзіць коцік, а нядаўна котка з кацянятамі прыходзіла. Іх тут на кухні, відаць, падкармліваюць. Я вось неяк намаляваў табе маё жыццё ў карцінках у выглядзе кісуна. На адной з карцінак ён быў на шпацыры ў турэмным дворыку, на іншай — у душы мыўся, а на трэцяй — сядзеў у камеры за сталом і вячэраў. Вельмі смешна атрымалася, але вось мясцоваму цэнзару гэтыя малюнкі не спадабаліся і ліст мне вярнулі назад з паметкай “Не прайшоў цэнзуры”. Не любяць тут жартаў, карацей".


Дасылайце адкрытыя лісты салідарнасці і падтрымкі нам на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info, і мы перададзім іх “вясноўцаў”, а некаторыя – апублікуем на сайце і ў сацсетках.

Працягвайце пісаць праваабаронцам у турмы:

  • СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
  • СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства