viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-09-28T16:51:34+0300 2021-10-19T18:35:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN)

Анонс праграмы на 28 верасня:

Каментар: “Гродна Азот”, Беларускі металургічны завод, Беларуская Чыгунка і “Нафтан” — затрыманні рабочых, што адбыліся 21-23 верасня, каментуе праваабаронца “Вясны” Алена Маслюкова. Чаму ўзяліся за рабочых і чаму — толькі цяпер?

Падзея: Два палітзняволеныя праваабаронцы “Вясны” сустрэлі свае Дні народзінаў за кратамі: Леанід Судаленка і Алесь Бяляцкі. Для Алеся гэта не першыя народзіны ў зняволенні: у 2011-м сябры арганізацыі віншавалі праваабаронцу пад сценамі "Валадаркі". Якім быў Алесь Бяляцкі ў маладосці і як віншуюць Леаніда Cудаленку з юбілеем праваабаронцы розных краін?

Асоба: “Справа Вясны” закранула не толькі яе сябраў — падазраванай у "спрыянні ў нясплаце падаткаў" зараз выступае праваабаронца арганізацыі Human Constanta Наста Лойка. У рубрыцы яна распавядзе пра акалічнасці свайго пераследу.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні HURMA.

Аўдыёзапіс выпуску.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2021-09-28_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства