viasna on patreon

Абразы міліцыянтаў, памочніцы пракурора Таратынка, Лукашэнкі: за што судзілі на гэтым тыдні па дыфамацыйных артыкулах

2021 2021-10-02T16:50:44+0300 2021-10-02T17:12:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/novy_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самымі распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Два гады "хатняй хіміі" за каментар пра івацэвіцкага міліцыянта

Суд Савецкага і Першамайскага раёнаў Мінска. Фота spring96.org
Суд Савецкага і Першамайскага раёнаў Мінска. Фота spring96.org

У судзе Першамайскага раёна Мінска 1 кастрычніка вынеслі прысуд Дмітрыю Сманцару, якога вінавацілі ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч, бок дзяржаўнага абвінавачвання прадстаўляў Мацвей Худаешка.

Пацярпелы ў суд не з’явіўся праз самаізаляцыю ў сувязі з захворваннем COVID-19, прасіў разглядаць крымінальную справу без яго ўдзелу, а таксама далучыць грамадзянскі пазоў аб кампенсацыі яму маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў.

Паводле абвінавачвання, 30 красавіка 2021 года Дмітрый Сманцар, маючы намер на публічнае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказаную ў непрыстойнай форме абразу прадстаўніка ўлады - оперупаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі АУС Івацэвіцкага райвыканкама Руслана Куцко ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, а таксама з мэтай прычынення шкоды аўтарытэту дзяржаўнай улады, пакінуў каментар у телеграм-канале "Лухта" пад публікацыяй пра дэананімізацыю Куцко наступнага зместу: "Куцко — <нецэнзурнае слова>".

Нагадаем, Руслан Куцко быў прызнаны пацярпелым па крымінальнай справе ў дачыненні да Вольгі Кронда, якая пакінула пад фотаздымкам міліцыянта эмодзі ў выглядзе “гаўняшкі”. У публікацыі, якую пракаментаваў абвінавачаны, змяшчаўся фотаздыкам Куцко і спасылка на гісторыю Вольгі. Пад пастом было размешчана больш за 400 каментароў.

Дзмітрый Сманцар прызнаў віну цалкам і адмовіўся ад дачы паказанняў. У судзе агучылі тыя паказанні, якія ён даваў падчас следства ў якасці падазраванага:

“У сувязі з палітычнымі падзеямі, якія адбываліся ў Беларусі з моманту выбараў у 2020 годзе, я знаходжуся ў шэрагу тэлеграм-каналаў супраць дзеючай палітычнай улады, дзяржаўных органаў і іх прадстаўнікоў, дзе перыядычна выказваю свае думкі і меркаванне. У дадзены момант такой дзейнасцю практычна не займаюся. 30 красавіка ў телеграм-канале “Лухта” была размешчаная публікацыя, дзе казалася, што на маці-адзіночку завялі крымінальную справу за каментар у выглядзе эмодзі пад фота, якая ў наступным была дапоўненая: "А вось і пацярпелы, які пакрыўдзіўся, што жонка ў яго не вельмі - Руслан Куцко". У адказ на гэтую публікацыю пакінуў каментар: “Куцко <нецэнзурнае слова>”, чым дапусціў абразу службовай асобы. У цяперашні момант я разумею, што здзейсніў супрацьпраўнае дзеянне і цалкам прызнаю сваю віну, абавязваюся пакрыць прычыненую шкоду пацярпеламу”.

Абвінавачаны тлумачыў следчаму, што пакінуў каментар спантанна, на эмоцыях, пасля таго, як даведаўся пра затрыманне нейкай жанчыны.

У пісьмовых паказаннях пацярпелага Куцко было адзначана, што яму стала вядома ад УСБ пра публікацыю ў тэлеграм-канале, пад якой было шмат абразлівых каментароў у яго адрас. Сярод іншых абразіў Руслана Куцко каментар карыстальніка з  нікнэймам “Дзмітрый”, які прынізіў яго аўтарытэт, гонар і годнасць як супрацоўнікам міліцыі і прадстаўніка ўлады. Пасля гэтага ў пацярпелага ўзніклі моцныя перажыванні, пачуваў сябе абражаным.

Падчас спрэчак бакоў пракурор Мацвей Худаешка прасіў суд прызнаць Дзмітрыя Сманцара вінаватым паводле 369 Крымінальнага кодэкса і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову тэрмінам на два гады. Заяўлены пацярпелым пазоў задаволіць, зыходзячы з прынцыпаў разумнасці і справядлівасці.

Менавіта такі прысуд і вынес суддзя Максім Трусевіч — два гады “хатняй хіміі”. Таксама ён пастанавіў задаволіць грамадзянскі пазоў Куцко ў поўным аб’ёме – 1000 рублёў, а мабільны тэлефон Сманцара канфіскаваць у даход дзяржавы як сродак здзяйсненні злачынства.

Два прысуды за абразы былі вынесены ў Фрунзенскім судзе Мінска

Суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес 27 верасня прысуд маладой маці Надзеі Кузняцовай.

Яе абвінавацілі ў абразе ў сацыяльных сетках службовай асобы — супрацоўніка міліцыі, які на пасяджэнне не з’явіўся. Справу разглядала суддзя Наталля Бугук.

Надзея Кузняцова мае вышэйшую адукацыю, выхоўвае дваіх непаўнагадовых дзяцей.

У выніку яе прызналі вінаватай у здзяйсненні злачынства па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу і пакаралі абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады. Таксама суд прызнаў матэрыяльны зыск пацярпелага і пастанавіў  выплаціць яму 2 000 рублёў маральнай шкоды.

У той жа дзень у Фрунзенскім судзе было прызначана  пакаранне В.Суднік. Жанчыну прызналі вінаватай паводле арт. 368 КК і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — “хатняй хіміі”. Таксама яе абавязалі да прымусовага амбулаторнага лячэння ад алкагалізма.

У даход дзяржавы канфіскаваны мабільны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства, арышт зняты з рахункаў і халадзільніка. Прысуд вынес суддзя Млечка. 

Першапачаткова Суднік выставілі абвінавачанне яшчэ па арт.369 КК за абразу Алега Гайдукевіча, аднак праз тое, што “злачынства” было здзейсненае праз званок у 102, яго прызналі непублічным і знялі абвінавачанні.

Такія ўмовы “непублічнасці” не датычацца арт. 368 КК: у судзе палічылі, што міліцыянт пачуў знявагу і перадаў яе далей, што зрабіла яе публічнай. Таму Суднік прызналі вінаватай у тым, што 6 студзеня 2021 года яна двойчы патэлефанавала ў міліцыю і абразіла Лукашэнку. Па словах самой жанчыны, да гэтага яна ўжыла 250 грам водкі. Суднік прызнала віну і раскаялася.

У Пінску на гэтым тыдні разглядаліся дзве справы за абразы прадстаўнікоў улады

Справу санітаркі анкадыспансера Ганны Багачовай разглядала суддзя Мельнік, бок дзяржабвінавачання прадстаўляў пракурор Марчык.

Багачову абвінавацілі ў тым, што 15 студзеня ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" пракаментавала публікацыю пра старэйшага памочніка пракурора Валерыю Таратынка, якая падтрымлівала абвінавачванне ў многіх палітычна матываваных справах. Ганна Багачова напісала: "Ну нічога, потым у эскорце будзе працаваць, шк**а!"На судзе абвінавачаная віну прызнала, пры гэтым патлумачыла, што нельга будаваць кар'еру на палітычна матываваных справах. Таратынка запрасіла пакрыццё маральнай шкоды ў памеры 1500 рублёў. Шкоду выказаўся ў пачуцці трывогі, крыўды і прыніжэнні. Пракурор запрасіў паўтара года абмежаваньні свабоды без накіраваньня ва ўстанову атркытага тыпу ("хатняя хімія"). І менавіта такое рашэнне вынес суд. Таксама яна павінна выплаціць 1000 рублёў кампенсацыі пацярпелай Таратынка.

Аляксандра Міхайлюка судзілі за тое, што 21 чэрвеня напісаў абразлівы каментар у "Аднакласніках" пад допісам пра супрацоўніка УУС Ігара Вольніча. Абвінавачаны прызнаў віну цалкам і ў добраахвотным парадку кампенсаваў маральную шкоду ў памеры 1500 рублёў. Пракурор Марчык па гэтай справе таксама запытаў паўтара года "хатняй хіміі", а суддзя Лубнік вынесла менавіта такое рашэнне.

Два месяцы арышту прызначылі жыхару Баранавічаў за каментар пад пастом пра вайскоўца

У судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 28 верасня адбыўся суд над Віталём Коршунам, якога вінавацілі ва ўздзеянні на супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай змены характара яго дзейнасці шляхам пагрозы знішчэння маёмасці (арт. 365 Крымінальнага кодэкса).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства