Мэр Парыжу Алесю Бяляцкаму: "Я далучаюся, каб выказаць сваю поўную падтрымку" Дакумент
Мэр Парыжу і палітычная дзяячка Анн Ідальга накіравала ліст у падтрымку кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" і ганаровага грамадзяніна сталіцы Францыі Алеся Бяляцкага.
Парыж, 30 верасня 2021
Дарагі Алесь Бяляцкі,
Я даведалася пра арышт, ахвярай якога Вы сталі ў сярэдзіне ліпеня з некалькімі іншымі сябрамі арганізацыі «Вясна», і я далучаюся да Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека, каб выказаць сваю поўную падтрымку ў гэтым новым выпрабаванні.
Я, як і мноства грамадзян, прыхільных абароне правоў чалавека, хвалююся аб развіцці сітуацыі ў Беларусі, дзе рэпрэсіі супраць апазіцыі да існуючага рэжыму - што б гэта ні было - носяць сістэмны характар.
Адвольныя арышты актывістаў, іх затрыманне ў парушэнне права на абарону і наогул, у нягодных умовах, а таксама нападу на арганізацыі грамадзянскай супольнасці супярэчаць каштоўнасцям, якія мы абараняем, і самому прынцыпу дэмакратыі.
Я заўважаю, што гэтыя неапраўданыя рэпрэсіі, якія моцна ўдарылі па Праваабарончым цэнтры «Вясна», шырока асуджаюцца міжнароднай супольнасцю.
Так як Вы з'яўляецеся Ганаровым грамадзянінам горада Парыжу, я хачу Вам сказаць, што я зраблю ўсё, што ў маіх сілах, разам з асацыяцыямі, асноўная місія якіх - паўплываць на невыноснае рашэнне пазбавіць вас вашых асноўных свабодаў.
Прыміце, дарагі Алесь Бяляцкі, мае самыя шчырыя і пяшчотныя прывітаннi.
З павагай, Aнн Ідальга
Нагадаем, Алесь Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць "Вясны". У яго дома і ў офісе арганізацыі адбыўся ператрус. Алесю былі прад'яўленыя абвінавачванні ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), і ўхіленні ад выплаты падаткаў (арт. 243 КК).